У Польшчы хлопец самлеў, калі пачуў суму штрафу за перавышэнне хуткасці
У краіне за перавышэнне хуткасці на больш чым 50 км/г прадугледжаныя сур’ёзныя фінансавыя і адміністрацыйныя санкцыі.
Польская дарожная паліцыя спыніла 23-гадовага кіроўцу за перавышэнне хуткасці на трасе хуткага руху ў Мазавецкім ваяводстве (цэнтральная частка Польшчы). Маладзён перавысіў дазволеную хуткасць на 55 км/г. Пасля зверкі звестак у паліцэйскай базе выявілася, што ён раней неаднаразова парушаў ПДД, перавышаючы хуткасць. У выніку паліцэйскія за падобнае чарговае парушэнне выпісалі хлопцу штраф у памеры 3 тысячы злотых (больш за 1850 рублёў).
Пачуўшы суму штрафу, малады мужчына праз эмоцыі асунуўся на зямлю. Праваахоўнікі прывялі яго ў прытомнасць і запрапанавалі выклікаць хуткую, аднак хлопец адмовіўся. Больш за тое, паліцэйскія выпісалі кіроўцу 13 штрафных балаў, як паведамляе «Польскае радыё».
У Польшчы за перавышэнне хуткасці на больш чым 50 км/г прадугледжаныя сур’ёзныя фінансавыя і адміністрацыйныя санкцыі. У выпадку, калі кіроўца цягам года набярэ 24 штрафныя балы, то ў яго анулююцца правы на кіраванне транспартным сродкам, а самога яго скіруюць на пераздачу.
-
Двое жыхароў Новасібірска згвалтавалі і забілі студэнтку. Яны выйшлі на волю на 15 гадоў раней — паехалі на вайну
-
Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў
-
У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне
Каментары