Грамадства33

«Лінію Хрэніна» пачалі будаваць пад Жабінкай

У ваколіцах вёскі Сакі (Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці) пачаліся работы па інжынерным абсталяванні агнявых пазіцый, якія ўключаюць будаўніцтва сістэмы акопаў, траншэй і бліндажоў.

Зыходзячы з маштабаў будаўніцтва, можна зрабіць выснову, што пакуль размова ідзе пра абсталяванне апорнага пункта, які можа быць элементам умацаванага раёна, выказвае меркаванне «Беларускі Гаюн».

На будаўніцтве апорнага пункта задзейнічана ў тым ліку і цяжкая будаўнічая тэхніка (экскаватары, аўтакраны). Для абсталявання апорнага пункта плануюць выкарыстоўваць «зубы дракона», аўтамабільныя шыны, дошкі, бярвенне, а таксама бетонныя блокі. У працах бяруць удзел як «грамадзянскія» будаўнікі, так і беларускія вайскоўцы.

Адлегласць ад месца будаўніцтва да горада Жабінка складае 5 кіламетраў, да мяжы з Польшчай — 28 кіламетраў, а да мяжы з Украінай — 47 кіламетраў.

Раней ужо паведамлялася пра будаўніцтва ўмацаванага пункта каля пасёлка Калініна ў Гомельскім раёне, што за 20 кіламетраў ад мяжы з Украінай. Ён складаўся з сістэмы траншэй, акопаў, абсталяваных пазіцый для вядзення агню бранятэхнікай. Пры абсталяванні ўмацаванага раёна выкарыстоўваліся і «зубы дракона».

Умацаваны раён каля Гомеля будаваўся для дэманстрацыі чыноўнікам на штогадовым зборы «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы», які адбыўся 26 мая. Сярод іншага падчас збору ўдзельнікі навучаліся парадку арганізацыі і вядзення абароны населеных пунктаў з апорай на падрыхтаваныя ўмацаваныя раёны.

Нягледзячы на тое, што збор скончыўся амаль месяц таму, умацаваны раён (афіцыйна — узводны апорны пункт) пад Гомелем не быў дэмантаваны. Прапагандысты раней пісалі, што цяпер яго займаюць беларускія вайскоўцы.

Каментары3

  • Чаркашкварка
    20.06.2023
    Шызiкi рыхтуюцца да вайны з Украiнай? Гэта усё г..но украiнская армiя i ПКК пройдуць за час, перад тым удараць дронамi i iншым. Усе разбягуцца, нiкога не будзе на гэтай лiнii хЕрына. Лукашэнкауская тэрабарона з алкашоу пакiдаюць не толькi свае ружжы а i форму з абсiканымi штанамi, басяком пабегуць.
  • Мнение
    20.06.2023
    Чаркашкварка, просто деньги пилят. Пока есть возможность.
  • 100%
    20.06.2023
    Якая назва -----такая и "линия"!;))))))))))))))))

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона12

У Лос-Анджэлесе, дзе тыдзень змагаюцца з пажарамі, чакаюць ураганны вецер. Згарэла як палова Мінска7

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →