Моды

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

У 2025 годзе папулярны брэнд Belaruskicry прызналі экстрэмісцкім фармаваннем, а яго дырэктар па вытворчасці Ягор Бужылаў быў затрыманы. Пасля гэтага іх акаўнты перасталі абнаўляцца.

Аляксандра Куркова і адно з самых вядомых упрыгожванняў Belaruskicry — контур Беларусі са слязінкай.

«Упершыню, больш чым за год, мы сустракаемся з вамі», — запісала прывітальнае відэа пасля працяглай цішыні стваральніца брэнда Саша Куркова. «Я вельмі сумавала. Больш за год маўчання, але не спынення».

Аляксандра распавяла, што сацыяльныя сеткі Belaruskicry пакуль застануцца ў тым стане, у якім яны ёсць цяпер.

«На гэта ёсць розныя прычыны, і я спадзяюся на ваша разуменне. Але ўвесь гэты час мы працягвалі ствараць вашы ўпрыгожванні, вы іх замаўлялі і мы будзем рабіць гэта далей».

Дызайнерка падзякавала ўсім, хто падтрымлівае іх працу, асобна адзначыўшы членаў каманды, якія зрабілі свой унёсак у развіццё Belaruskicry цягам пяці гадоў існавання.

Ад іншых каментароў прадстаўнікі брэнда на дадзены момант устрымліваюцца.

Вядома, што Аляксандра Куркова займаецца брэндам з Грузіі. Гэта не адзіны яе накірунак дзейнасці — пад маркай 2fingers дзяўчына стварае ўпрыгожванні з адбіткамі пальцаў ці, напрыклад, злепкам носіка ці лапкі хатняга гадаванца.

У Беларусі ж, скарыстаўшыся часовымі праблемамі ў Belaruskicry, іх вырабы пачалі плагіяціць іншыя ювеліры з All bling. Беларускамоўны дызайн — напрыклад, вырабы са словам «Буська» ці літарай «Ў», тыя сталі актыўна прадаваць акурат пасля таго, як з рынку ўнутры Беларусі прыбралі канкурэнтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза3

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

У Мінску запусцяць паліцэйскія дроны з Дубая, якія самі, без аператараў, вылятаюць з боксаў ВІДЭА3

«Тры шэрагі зніклі за долю секунды». Беларусы зноў не могуць патрапіць на навагоднія шоу ў цырку

Зяленскі, а таксама ў Крамлі пракаментавалі ўдар па Крымскім мосце9

«У цябе апошні дзень». Беларускі айцішнік перабраўся на Філіпіны, а там усё жорстка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць