Грамадства

«Супольнасць чыгуначнікаў» паведаміла, як і калі ў Беларусь даставяць расійскую ядзерную зброю

Паводле інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», дастаўка ядзернай зброі і звязанага з ёй абсталявання на станцыі БЧ пройдзе ў два этапы.

Пастаўка ЗРК С-400 у Беларусь. Фота: Мінабароны Беларусі

Першы этап абмежаваны чэрвенем 2023 года. Падчас яго са станцый расійскай чыгункі на станцыю Прудок (Віцебскае аддзяленне БЧ) запланавана тры адпраўкі агульнай колькасцю 16 вагонаў.

Груз у іх, паводле «Супольнасці чыгуначнікаў», пазначаны як «іншыя боепрыпасы для ваенных мэт».

Другі этап дастаўкі ядзернай зброі на станцыю Прудок запланаваны ў лістападзе 2023 года: чакаецца тры адпраўкі са станцый РЧ, вагонаў з «іншымі боепрыпасамі для ваенных мэт» таксама будзе 16.

Станцыя Прудок — гэта месца дастаўкі ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі, адкуль будзе праводзіцца яе далейшае пераразмеркаванне да месцаў захоўвання на тэрыторыях спецыяльных вайсковых часцей у залежнасці ад яе тыпу, як піша супольнасць.

Акрамя таго, у перыяд кастрычнік — лістапад 2023 года са станцый РЧ на станцыі БЧ запланавана ў Баранавічы і Лунінец дастаўка дапаможнага і ахоўнага абсталявання, неабходнага пры захоўванні ядзерных боепрыпасаў.

Вагоны, якія прыбудуць на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя, потым будуць перадыслакаваныя на тэрыторыю 61‑й знішчальнай авіябазы ВПС Рэспублікі Беларусь, у вайсковую часць 54804.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка заявілі, што ядзерная зброя часткова дастаўленая на тэрыторыю нашай краіны. 

У той жа час ні маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», ні разведкі іншых краін, прынамсі, нядаўна Украіны, не заўважылі руху ядзернай зброі па тэрыторыі Беларусі. 

Раней у Беларусь ужо былі адпраўлены сродкі супрацьракетнай абароны С-400. Пра гэта паведаміла Мінабароны Беларусі. Эшалон з ЗРК прыбыў на тэрыторыю 25‑га арсенала ракетна-артылерыйскага ўзбраення (в/ч 25819) пад Стоўбцамі, як паведамляў Motolko.help.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць