Ежа2828

«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас

Кіславаты, спатольны — ён быў у кожнай беларускай хаце. Хлебны квас — гэта частка нашай традыцыі, ладу жыцця. Навукоўцы выявілі, што ён таксама шалёна карысны.

homemade kvass
Фота: practicalselfreliance.com

Многія дагэтуль памятаюць, як у гарачае лета каля гастраномаў стаялі жоўтыя бочкі з квасам. Каля іх заўсёды была чарга: пілі на месцы, налівалі ў трохлітровыя слоікі. Але хлебны квас — не вынаходніцтва савецкай эпохі, а адзін з самых старажытных і найбольш натуральных напояў у беларускай традыцыі.

Квас нарадзіўся з чэрствага хлеба — таго, што сёння часта ідзе на сметнік. У традыцыйнай беларускай хаце кожны кавалак жытняга хлеба быў дарагі. Калі ён падсыхаў, яго не выкідалі, а гатавалі квас. Падсушаныя скарынкі абварвалі кіпенем, настойвалі, працэджвалі. І толькі пасля гэтага дадавалі закваску: або крыху старога квасу, або крыху дражджэй.

Цукар у традыцыйным квасе адсутнічаў. Смак напою быў не салодкі, а натуральна кіславаты, з хлебным адценнем і лёгкай горыччу. Менавіта такім квас быў на працягу стагоддзяў — простым, карысным і «жывым».

Квас не толькі бадзёрыў, але і засвойваўся арганізмам лепш за ваду. Натуральнае закісанне зніжала pH (вадародны паказчык) напою і стрымлівала рост шкодных бактэрый. Калі вада магла выклікаць хваробу, то квас быў бяспечнай альтэрнатывай. Яго пілі ўсе — дзеці, старыя, за сталом і ў полі.

Квас быў нізкакаларыйным, лёгкім, але разам з тым сілкаваў: у ім захоўваліся пажыўныя рэчывы з хлеба, утвараліся карысныя ферменты, прабіётыкі, вітаміны. Увогуле, гэта была такая хатняя «камбуча», але без экзотыкі — усё сваё, простае.

Натуральны склад — натуральная карысць

Хлебны квас утрымлівае вітаміны групы B, арганічныя кіслоты, натуральныя дрожджы і прабіётыкі, ферменты, мінералы (калій, магній, фосфар), і невялікую колькасць алкаголю (да 1,2 %), якая ўзнікае натуральна ў выніку браджэння.

Усё гэта разам паляпшае страваванне, падтрымлівае кішэчную мікрафлору, здымае ацёкі, нармалізуе ціск, падтрымлівае імунную сістэму.

У народнай медыцынскай традыцыі квас ужывалі для паляпшэння стрававання, апетыту, а таксама пры хваробах печані і нырак. Лічылася, што квас дапамагае падтрымліваць працу нервовай сістэмы і агульны тонус. Некаторыя народныя рэцэпты выкарыстоўвалі квас як аснову лячэбных напояў пры прастудзе.

Фота: Wikimedia Commons

Квас у хатняй кулінарыі

У народнай кулінарнай традыцыі хлебны квас выкарыстоўвалі не толькі як асвяжальны напой. Ён быў важнай часткай рацыёну і часта станавіўся асновай для штодзённых, посных або летніх страў.

Найперш, вядома, квас з’яўляўся неад’емнай часткай халадніку — стравы, якая для беларуса гэтак жа натуральная летам, як боршч зімой. Але выкарыстанне квасу гэтым не абмяжоўвалася. У розных рэгіёнах Беларусі існавала звычка дадаваць квас да бульбы, тушанай капусты, гароху, проса ці грэчкі. Ён замяняў воцат, надаваў страве лёгкую кіслінку, рабіў яе больш лёгкай для стрававання.

У посныя дні, калі не спажывалі малочных прадуктаў, квас нярэдка быў адзінай кіслатой, што дазваляла сфарміраваць смак.

Такім чынам, квас быў і напоем, і запраўкай, і кулінарнай базай. Ён спалучаўся і з простай штодзённай ежай, і з гасцінным сталом.

Як гатавалі квас нашы бабулі

Традыцыйны рэцэпт не патрабуе нічога, акрамя хлеба, вады і часу. Скарыначкі жытняга хлеба (падпечаныя або падсушаныя) заліваюць кіпенем і пакідаюць настойвацца на 3—5 гадзін. Пасля таго як вадкасць астыне, дадаюць дробку дрожджаў ці закваску і даюць пастаяць некалькі дзён.

Можна дадаць крыху разынак ці цукру — не для салодкасці, а каб запускаць ферментацыю. Затым напой працэджваюць, разліваюць у слоікі і захоўваюць у прахалодным месцы. Выпіваць яго трэба хутка, бо праз 3—5 дзён ён мог перакіснуць.

Квас сёння

Сучасныя бутыляваныя варыянты — гэта часта салодкая хлебная газіроўка. Такі «квас» хутчэй шкодзіць, чым дапамагае: у ім шмат цукру, кансервантаў, фарбавальнікаў. Калі хочаце знайсці сапраўдны, то шукайце на этыкетцы пазнаку «натуральнага браджэння». Але лепей паставіць свой.

Квас — гэта не проста напой, гэта культурны код.

Сёння квас зноў у трэндзе. Многія самі гатуюць яго дома, шукаюць разліўны ў крамах або на рынках. Ён з’яўляецца ў меню кавярняў, выкарыстоўваецца ў гастранамічных эксперыментах. Яго цэняць як экалагічны, натуральны, здаровы прадукт, што мае не толькі непаўторны смак, але і сэнс.

На папулярнасць напоя звярнулі ўвагу на Захадзе. Як піша BBC, у ЗША бровары, пякарні і нават рэстараны з вялікім поспехам выпускаюць уласныя версіі гэтага напою.

У Лідсе (Вялікабрытанія) піваварня Northern Monk кожны год летам робіць свой квас — сучасную інтэрпрэтацыю ўсходнееўрапейскага квасу, з натуральным браджэннем, багаты на ферменты, не перанасычаны цукрам, з чыстым і выразным смакам.

«Гэты традыцыйны ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў ніколі не рэкламавалі як карысны напой. Але ўсё мяняецца, — адзначаюць журналісты ВВС. — Вытворцы адраджаюць традыцыйныя метады, выкарыстоўваючы поспех камбучы».

Каментары28

  • бочка Максима Дизайнера
    29.03.2025
    у Дизайнера пэўна і боршч з градусам выходзіць
  • Улад
    29.03.2025
    Натуральны квас - сапраўды скарбніца! Але бізнес і натуральнасць ... Не супадаюць яны сёння, на жаль. Разведзены парашок - гэта не квас. Нават калі ён "з газікамі" :)
  • Гвалт ПЕРМАНЕНТНАЙ Трасянкай
    29.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком4

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць