Грамадства4646

Лукашэнка: Ніякі я не дыктатар, а калі і дыктатар, то не апошні

«Я працую на высокай пасадзе, а не ўладару». Так Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў свае 30 гадоў улады. Яго цытату прыводзіць БелТА.

«Калі вы думаеце, што, знаходзячыся пры гэтай уладзе, я нешта празмернае атрымаў і атрымаў наогул, вы памыляецеся. Нічога падобнага. Я працую на высокай пасадзе, якую мне даверыў народ. Працую. А не ўладару», — сказаў Лукашэнка.

«Не я ж вырашаю, быць мне пры ўладзе ці не», — заявіў ён, гаворачы пра тры дзесяцігоддзі ля руля краіны.

Адказваючы на пытанне пра лёс Беларусі пасля яго кіраўніцтва, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Які будзе лёс маёй Беларусі, я спадзяюся, мы з вамі ўбачым».

«Я задумваюся, што будзе далей, што будзе пасля мяне. Але, калі я буду жывы пасля прэзідэнцкага тэрміну, я буду ісці гэтым шляхам і змагацца за суверэнную і незалежную Беларусь», — сказаў ён.

«Што тычыцца апошняга дыктатара Еўропы, вы павінны ўжо папрасіць прабачэння перада мной. Вы ўжо адышлі ад гэтага азначэння. Ніякі я не дыктатар, а калі і дыктатар, то не апошні», — дадаў ён, не ўдакладняючы, каго мае на ўвазе.

На пытанне аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе Лукашэнка адказаў: «Я абсалютна нічога не планаваў».

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады. 

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі. Сістэмны характар набылі катаванні палітзняволеных.

Каментары46

  • No
    06.07.2023
    Жудасная памылка народца 1994, што краіну сілай утрымвае дыктатар.

    Гэта бяда і ганьба.
  • Антон
    06.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    06.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць