Надвор'е11

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку

Сакавік, першы месяц вясны, паднёс нямала нечаканасцяў. Тэмпература паветра была вышэйшай за норму, а ападкаў выпала значна менш, чым звычайна. І, калі меркаваць па папярэдніх прагнозах, красавік працягне гэтую тэндэнцыю. Прагноз даў сіноптык Дзмітрый Рабаў. 

Фота: vecteezy.com

Згодна з прагнозамі сусветных метэаралагічных службаў, у красавіку чакаецца перавышэнне сярэдніх шматгадовых значэнняў тэмпературы на 2°C. Гэта сведчыць аб тым, што красавік будзе пераважна цёплым.

Аднак доўгатэрміновыя прагнозы паказваюць на магчымасць раптоўных арктычных уварванняў. Гэта цалкам звычайная з'ява для вясны.

Красавік — самы дынамічны месяц у годзе. У параўнанні з сакавіком, сярэднесутачная тэмпература падвышаецца адразу на 8°C. Значна павялічваецца колькасць сонечнага святла, якое дасягае паверхні зямлі. А колькасць пахмурных дзён памяншаецца ўтрая.

А як наконт ападкаў? Іх месячная колькасць, верагодна, будзе крыху больш, чым звычайна, гэта значыць у сярэднім чакаецца ад 11 да 16 дажджлівых дзён.

Ападкі будуць выпадаць пераважна ў выглядзе дажджу, але калі з поўначы прыйдзе халаднейшае паветра, то магчымы мокры снег і слабыя галалёдныя з'явы.

Таксама варта чакаць неспрыяльных і небяспечных умоў надвор'я, такіх як туман, навальніца і моцны вецер.

Каментары1

  • Žvir
    30.03.2025
    Apadki chaj sabie, aby nie snieh i biez marozu. Lietas` durny maroz naliacieū byū, paslia taho, jak prajšli daždžy i pastajala cioplaje nadvorje. Adna z maich jablyniaū, samaja maladaja, nie vytrymala takoha vyprabavaņnia. Peūna daviadziecca jaje spilavac`. Škada. Stary hatunak, takich ciapier i niama nidzie, a novyja ja nie liubliu.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша10

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі арыштавалі генерала, які адказваў за ўзбраенне авіяцыі і СПА12

Як змяніўся Даўгінаўскі тракт пасля рэканструкцыі3

Гомельшчына і не толькі. Дзе і як паміралі расійскія вайскоўцы ў Беларусі2

«Параўнала цэны з польскімі — ашалела». Як айцішніца працуе ў Грэцыі, дзе няма ксенафобіі, спешкі і амаль няма айцішкі31

З’явіліся невядомыя здымкі візіту Ніксана ў Мінск з яго архіва ШМАТ ФОТА5

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў88

Палітзняволеныя жанчыны не трапяць пад амністыю3

«Заходзіць без стуку і пытаецца, чаму так часта мыюся». Мінчане расказваюць пра дзіўных гаспадароў3

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша10

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць