Беларусь і Аман падпісалі пагадненне аб паветраных зносінах, паведаміла прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Фота: mintrans.gov.by
«Пасля гэта дазволіць прызначаным авіяперавозчыкам выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі Беларусі і Амана», — удакладнілі ў Мінтрансе.
Калі арганізуюць рэйсы і колькі будуць каштаваць квіткі, пакуль не паведамляецца.
А пакуль беларусы лятаюць у гэтую краіну Блізкага Усходу з Масквы. Ёсць як прамыя рэйсы да сталіцы Амана Маската, так і рэйсы з перасадкай. У першым выпадку квіток абыдзецца прыкладна ў 660 даляраў.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары