Свет

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Бёрнэм змяняе на гэтай пасадзе Кіра Стармера, які нядаўна пайшоў у адстаўку.

Фота: AP Photo / Jon Super

Бёрнэм — мэр Вялікага Манчэстэра, яму 56 гадоў. Пасля заканчэння ўніверсітэта Бёрнэм працаваў дарадцам лейбарысцкіх палітыкаў, а таксама супрацоўнікам Нацыянальнай службы аховы здароўя. Калі ў 2001 годзе яго абралі ў Палату грамадаў ад акругі Лі ў Вялікім Манчэстэры, ён быў адным з многіх маладых дэпутатаў, якія прыйшлі ў парламент на хвалі папулярнасці Тоні Блэра.

У 2017 годзе ён пакінуў парламент і вылучыўся на пасаду першага мэра Вялікага Манчэстэра. У Вестмінстэры гэта выглядала як крок назад. Але сам Бёрнэм сцвярджаў, што будучыня брытанскай палітыкі залежыць не толькі ад Лондана, а ад таго, ці атрымаюць рэгіёны больш улады і фінансавых магчымасцяў.

На выбарах ён перамог з вялікім адрывам. Так пачаўся новы этап яго кар'еры.

На пасадзе мэра Бёрнэм зрабіў галоўнай тэмай развіццё паўночнай Англіі. Ён выступаў за перадачу паўнамоцтваў рэгіёнам, развіццё транспарту, будаўніцтва жылля і падтрымку бяздомных.

На пасадзе мэра Бёрнэм таксама ініцыяваў незалежныя расследаванні выпадкаў сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей у Вялікім Манчэстэры. Іх вынікі выявілі сур'ёзныя пралікі ў працы паліцыі і сацыяльных службаў, якія на працягу гадоў не заўсёды належным чынам рэагавалі на паведамленні пра гвалт над непаўналетнімі.

Але сапраўдную нацыянальную вядомасць ён атрымаў у 2020 годзе.

Падчас пандэміі COVID-19 Бёрнэм уступіў у адкрыты канфлікт з кансерватыўным урадам Борыса Джонсана. Ён абвінавачваў цэнтральныя ўлады ў тым, што яны недастаткова падтрымліваюць паўночныя рэгіёны краіны і навязваюць ім рашэнні без уліку мясцовых патрэбаў.

Спрэчкі адбываліся ў жывым эфіры і прыцягвалі ўвагу ўсёй краіны. Для многіх жыхароў поўначы Бёрнэм стаў сімвалам супраціву лонданскаму цэнтру. Менавіта тады за ім замацавалася мянушка Кароль Поўначы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць