Свет

Адважны фін пераплыў Балтыку, каб сабраць грошы на дабрачыннасць. Выйшаўшы з вады, ён падарыў жонцы белую ружу

У мінулую нядзелю фін Патрык Квікант стартаваў з Таліна ад прыстані яхт-клуба ў Пірыта. Учора позна ўвечары ён даплыў да Фінляндыі.

Фота: фэйсбук Патрыка Квіканта

Заплывам цераз Фінскі заліў ён пераследаваў дабрачынную мэту — падтрымаць уменне дзяцей плаваць і сабраць для гэтага сродкі, піша Delfi.ee.

Патрык Квікант, каментуючы ў фінскіх медыя свой заплыў, сказаў, што разлічваў праплысці адлегласць 90 кіламетраў за тры дні.

Учора ўвечары, калі на сталіцу Эстоніі абрынуўся моцны дождж, смелы фін ужо дабраўся да пункта прызначэння. На сушу ён выйшаў каля дзесяці гадзін вечара ў Хельсінкі ў раёне Эйранта.

«Ці трэба мне казаць больш? Гэта надзвычай карысная форма мабільнасці, даступная ўсім нам, фінам, круглы год», — напісаў ён у фэйсбуку.

Патрыка Квіканта натхніў на заплыў родны сын: Густаў Квікант здзейсніў марш-кідок па моры са Стакгольма ў Хельсінкі, пераадолеўшы 500 кіламетраў.

Заплыў Квіканта-малодшага працягваўся больш за месяц.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць