Фота: тэлеканал «Дождь»

Фота: тэлеканал «Дождь»

На хутары Дараганаўка Растоўскай вобласці Расіі ўпаў беспілотнік, паведаміў кіраўнік рэгіёна Васіль Голубеў, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Паводле яго слоў, пашкоджаны дах прыватнага дома, які загарэўся пры падзенні абломкаў дрона, і аўтамабіль. Пацярпелых, як заявіў Голубеў, няма.

Па даных растоўскага партала «161», гаспадар дома ў момант падзення дрона знаходзіўся ўнутры, аднак ён не пацярпеў. Каля дома, па яго словах, цалкам выгарэў дах. Абломкі беспілотніка ўпалі на дарогу.

У пятніцу, 28 ліпеня, Таганрог быў атакаваны ракетамі. Абломкі адной з іх упалі ў цэнтры горада, пацярпела больш за 20 чалавек. Мінабароны Расіі заявіла, што ракета была збітая сіламі СПА, аднак на відэа, якое з'явілася пасля ўдару ў сацсетках, можна заўважыць, як да зямлі ляціць цэлая ракета, а не яе абломкі.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0