Улада44

Пуцін пра крытыку Лукашэнкі: Можа гэта каханне?

Уладзімір Пуцін падчас сваёй штогадовай тэлеразмовы з жыхарамі Расіі адказаў на пытанне, чаму ён не рэагуе на крытыку з боку А. Лукашэнкі, якая апошнім часам часта гучыць.

Уладзімір Пуцін падчас сваёй штогадовай тэлеразмовы з жыхарамі Расіі адказаў на пытанне, чаму ён не рэагуе на крытыку з боку А. Лукашэнкі, якая апошнім часам часта гучыць.

«А можа гэта каханне? — спачатку жартам сказаў ён. — У нас таксама добрыя і цёплыя пачуцці ў адносінах да усяго беларускага народа і яго кіраўніцтва».

Больш сур’ёзным тонам Пуцін нагадаў пра вялікую фінансавую падтрымку Беларусі з боку Расіі — пра 3 мільярды даляраў крэдытаў за апошні час, пра тое, што Беларусь мае магчымасць накіроўваць у Расію каля 100 працэнтаў свайго экспарту мясных прадуктаў, каля 80 — малочных, вялікія аб’ёмы сельгастэхнікі, а таксама пра тое, што Беларусь купляе ў Расіі нафту па самай таннай цане ў свеце, за выключэньнем самой Расіі.

«Кіраўніцтву Беларусі хацелася б паболей. І гэта, напэўна, было б магчыма.

Але гэта павінна быць сінхранізаваным з працэсамі інтэграцыі ў рамках саюзнай дзяржавы. Чым глыбейшая гэтая інтэграцыя, тым болей магчымасцяў пераходзіць на ўнутрарасійскія цэны і стандарты, у тым ліку па энерганосьбітах».

У. Пуцін нагадаў, што цяпер беларускі ўрад звярнуўся з просьбай захаваць цану на газ для Беларусі на ўзроўні гэтага года, хаця паводле кантракту павінна адбыцца яе павышэнне.

Пуцін падкрэсліў, што аб’ём крэдытаў, выданых Беларусі Расіяй, дастатковы, тым болей, што Беларусь мае падтрымку і ад МВФ, куды Расія таксама робіць унёскі.

Па праблеме продажу ў Расіі беларускай сельгастэхнікі Пуцін заявіў:

«Мы фактычна субсідруем набыццё нашымі сельгасвытворцамі айчыннай сельгастэхнікі. Беларуская сельгастэхніка можа паступаць на наш рынак без абмежаванняў, але пакуль ва ўмовах крызісных зьяваў ў нашай уласнай эканоміцы, у сусветнай эканоміцы мы не гатовыя дапусціць беларускіх вытворцаў у праграмы набыцця субсідаванай тэхнікі. Іначай нашыя ўласныя заводы спыняцца».

У цэлым Пуцін назваў кіраўніцтва Беларусі прыхільнікамі інтэграцыйных працэсаў і збліжэння з Расіяй.

«Самую яркую праяву такой палітыкі мы назіраем у апошні час, і звязаная яна з падпісаннем дакументаў аб стварэнні Мытнага саюза паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам. Гэта вельмі важнае рашэньне ў рамках інтэграцыйных працэсаў. Магчыма, адно з самых важных у постсавецкі час. Мы вельмі разьлічваем на тое, што гэтыя працэсы і з Расеяй і з Казахстанам будуць разьвівацца вельмі хутка і дадуць адчувальны вынік».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць