Грамадства

У Магілёўскай вобласці ладзяць маштабныя вайсковыя зборы. Прызываюць вайскоўцаў запасу

З 5 па 27 верасня пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага аблвыканкама праводзяцца навучальныя зборы. У іх бяруць удзел ваеннаабавязаныя тэрытарыяльных войскаў Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў, паведамляе Мінабароны.

Мэта збораў — павышэнне навыкаў службовых асоб выканкамаў у фарміраванні вайсковых часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных — у выкананні абавязкаў па спецыяльнасці.

Падчас збораў будуць адпрацаваныя наступныя мерапрыемствы:

  • прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх поўнае забеспячэнне з выкарыстаннем рэсурсаў мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання;
  • аднаўленне навыкаў каманднага складу ў кіраванні падначаленымі;
  • падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з вайскова-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем;
  • фарміраванне, падрыхтоўка і прымяненне атрадаў народнага апалчэння.

На завяршальным этапе з сіламі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці будуць праведзеныя камандна-штабныя вучэнні пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генштаба.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць