Грамадства1212

Навука ў няпросты час: Кангрэс даследчыкаў Беларусі адкрыўся ў Гданьску

11-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пачаў сваю працу ў Гданьску 22 верасня. Навуковы форум будзе доўжыцца тры дні.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі Congress researchers of Belarus Конгресс исследователей Беларуси

Як заўважыў адзін з выступоўцаў, арганізатары Кангрэсу мараць пра яго правядзенне на тэрыторыі Беларусі, але пакуль месца правядзення ўсё больш аддаляецца ад краіны. Восем разоў навукоўцаў прымаў Коўна, па адным разе Вільня (2019 год) і Варшава (2017 год). Сёлета месцам збору стаў Гданьск.

У праграме Кангрэсу чатырнаццаць секцый, удзельнікаў якіх гасцінна прымаюць адразу тры пляцоўкі — Музей Другой сусветнай вайны, Нацыянальны марскі музей і Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці.

Як адзначыў адзін з арганізатараў Кангрэсу, дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч, мерапрыемства адбываецца ў дастаткова складаны час шматлікіх выклікаў перад беларускай акадэмічнай супольнасцю і перад Беларуссю як краінай.

Аднак арганізатары спадзяюцца, што «Кангрэс унясе свой уклад не толькі ў асэнсаванне таго, што адбываецца ў нашым рэгіёне і ў Беларусі, але і адыграе сваю ролю ва ўмацаванні беларускай акадэмічнай супольнасці, бо яе адзінства зараз пад вялікім пытаннем».

Па словах другога арганізатара Кангрэсу — дацэнта Універсітэту Вітаўта Вялікага (Коўна) Русціса Камунтавічуса, калі яны пачыналі гэтую ініцыятыву, то чаканні былі надзвычай высокія:

«Маёй марай была актывізацыя беларуска-літоўскіх адносін, змяшчэнне іх у больш шырокім усходнееўрапейскім кантэксце. Выканана далёка не ўсё. Ва ўсякім разе, тое, што мы маем сёння — гэта штогадовая магчымасць літоўскіх навукоўцаў сустрэцца з беларускім калегамі.

На сёння ўжо ёсць першая гісторыя Беларусі, напісаная на літоўскай мове, здзейснены пераклад III Статута ВКЛ на літоўскую мову. І што вельмі важна — лепшае ўспрыманне Беларусі і яе людзей у Літве. Гэтыя дасягненні вельмі важныя для такой маленькай нацыі, як літоўцы. І самае галоўнае — яны не маглі бы быць дасягнутыя без дапамогі нашых кангрэсаў».

Становішча беларускай навукі

На пленарным пасяджэнні былі прадстаўленыя вынікі даследавання ўспрыняцця насельніцтвам Беларусі стану айчыннай навукі і аналізу асноўных паказчыкаў яе развіцця за апошнія гады.

Як адзначыў Андрэй Казакевіч, даследаванне паказала, што ў Беларусі існуе вялікі разрыў паміж тым, як грамадства ўспрымае ўзровень развіцця навукі і тэхналогій і рэальным станаў рэчаў:

«Абсалютная большасць апытаных лічыць краіну высокаразвітай у тэхналагічным і навуковым плане. Але пры гэтым усе доўгатэрміновыя тэндэнцыі развіцця беларускай навукі на працягу апошніх пятнаццаці-дваццаці гадоў заставаліся негатыўныя. Гэта тычыцца як выдаткаў на навуковыя даследаванні, так і ўнёску навукі ў эканоміку і колькасцю людзей, якія занятыя ў гэтым сектары.

Заўважна істотнае зніжэнне навуковай прадукцыі, у тым ліку і колькасць абароненых дысертацый (больш чым на трэць за апошнія 10 гадоў). Пры гэтым беларуская навука застаецца моцна цэнтралізаванай. Кожная дысцыпліна мае адзін-два вядучых цэнтры, у якіх сканцэнтраваныя асноўныя рэсурсы і якія вызначаюць яе развіццё.

Пры гэтым больш-менш нармальную магчымасць узнаўляць сваю супольнасць сярод сацыяльна-гуманітарных дысцыплін маюць толькі эканоміка і гісторыя. Ні паліталогія, ні філасофія, ні сацыялогія такіх магчымасцяў не маюць. Таму што колькасць тых, хто абараняе дысертацыі ў гэтых дысцыплінах, крайне нізкая».

Якія тэмы абмяркоўваюцца

Сёння адбыліся навуковыя секцыі, на якіх былі абмеркаваныя такія пытанні, як становішча Беларусі ў сучасным свеце, адносіны Беларусі і Польшчы, стан даследавання грамадзянскай супольнасці, гісторыя вывучэння Вялікага Княства Літоўскага апошнія 20 гадоў.

У цэнтры навуковых дыскусій былі таксама такія, на вялікі жаль, актуальныя тэмы, як трансдысцыплінарнае даследаванне траўмы, культурны супраціў на прыкладзе беларускага мастацтва і літаратуры, грамадская думка пра вайну.

Вялікую цікавасць уяўляюць прэзентацыі новых выданняў і круглыя сталы, якія пройдуць паралельна ў суботу з 17.00 да 18.30. А пасля іх адбудзецца адно з самых інтрыгоўных мерапрыемстваў — цырымонія ўручэння Прэмій Кангрэса.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі — чарговае буйное мерапрыемства беларусаў у Польшчы. На мінулым тыдні ў Варшаве адбыўся Кангрэс беларускай культуры. Некалькі дзён таму таксама там жа працаваў Бізнэс-форум. А праз тыдзень пройдзе Фестываль беларускай культуры ва Уроцлаве.

Чытайце яшчэ:

«Як Украіне патрэбная зброя, так Беларусі — падтрымка нацыянальнай культуры». У Варшаве праходзіць Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

«Як зразумець беларуса, калі ён такі складаны». Гутарка з аўтарам першай гісторыі Беларусі на літоўскай мове

«Мы пераканаліся, што творцы не апусцілі рук». У Варшаве завяршыўся Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

Каментары12

  • Валерыя
    22.09.2023
    Барыс, вам спіс?
  • Anatol Starkou
    22.09.2023
    Быў у Гадньску. Не памятаю ў якім гаду, аде ў сераду. На выстаўцы, у камандзіроўцы.
    Ехаў з Варшавы ў поездзе разам з аднагодкам-палякам, які ехаў у Гданьск, каб адтуль на пароме дабрацца ў Швецыю. Ён з той польскай эміргацыі, якая дала дзёру ў заходнюю дэмакратыю пасля польскай Салідарнасці. Я ў поздзе ў купэ чытаў ИЗВЕСТИЯ і так праз рускую мову мы з ім пазнаёміліся. Размаўлялі па-руску, хоць трохі (дагэтуль) разумею польскую мову.

    Кангрэс? Ізноў у вас бчб Кангрэс адчыніўся ў Польшчы? Хоць сто разам. Вам Беарусі і беарускага народу не відаць праз польскія Кангрэсы, таварышы спадары панове бчб.


  • Anatol Starkou
    22.09.2023
    [Рэд. выдалена]

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК10

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа14

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі33

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?35

Блогера Спірына не вызвалілі пасля сканчэння чатырохгадовага тэрміну4

Пара мяняць летнюю гуму. Колькі гэта каштуе цяпер?1

Памятаеце банду, якая ў балаклавах рабавала на трасах фуры? Вынік суда шакуе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК10

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Галоўнае
Усе навіны →