У Курску беспілотнік упаў на адміністрацыйны будынак, імаверна, на ФСБ. Адбылося гэта ў Дзень горада
Раніцай 24 верасня ўкраінскі беспілотнік атакаваў адміністрацыйны будынак у цэнтры Курска. Пра гэта паведаміў губернатар Раман Старавойт.

Паводле Старавойта, у будынка «нязначна пацярпеў дах».
Мясцовыя паблікі пішуць, што дрон атакаваў будынак ФСБ.
У медыя і мясцовых пабліках з'явіліся відэа, на якіх відаць дым над горадам. Жыхары паведамлялі пра некалькі выбухаў.
Сёння Курск адзначае Дзень горада.
Па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі нанесены ракетны ўдар
СБУ і ВМС нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме Сакі
Украінскія спецслужбы сцвярджаюць, што ўдарылі ўчора па вайсковай часці ў Крыме, дзе былі расійскія генералы
У Сочы гарэў рэзервуар з палівам, а ў Краменчугу загарэўся нафтаперапрацоўчы завод
Каментары