Грамадства33

Стала вядома, куды паставілі дырэктарам памілаванага Крыштаповіча. Папярэднюю начальніцу нядаўна пасадзілі

Міхаіл Крыштаповіч, былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната, які пусціў пад адхон кар'еру Шуневіча і сам атрымаў прысуд у 13 год, нядаўна выйшаў па памілаванні і атрымаў у кіраванне гаспадарку. Гэта вялікі свінакомплекс у Гомельскай вобласці, дзе папярэднюю дырэктарку два месяцы таму пасадзілі на 4 гады. 

Міхаіл Крыштаповіч. Фота: Tut.by

Нядаўна «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што выйшаў на волю былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната, які ў 2021-м быў асуджаны на 13 гадоў калоніі за хабарніцтва ў асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама: Асуджаны на 13 гадоў Міхаіл Крыштаповіч папрасіў памілавання ў Лукашэнкі і выйшаў на волю, атрымаўшы ў вотчыну калгас

Некалі, каб яго затрымаць, разварочвалі самалёт. 

Як стала вядома цяпер, Крыштаповіч атрымаў у кіраванне не проста нейкі закінуты калгас, а аргакамбінат «Холмеч» у Рэчыцкім раёне.

Гэта вялікая гаспадарка, чый асноўны профіль — свінагадоўля. 

Папярэднюю кіраўніцу «Холмечы» літаральна гэтым летам асудзілі: «Гомельская праўда» паведамляла, што 58-гадовая дырэктарка «Холмечы» нібыта загадвала сваім падначаленым скажаць звесткі аб падзяжы скаціны і змяншэнні прыплоду ў свінняў. 

За перавышэнне паўнамоцтваў жанчыне прысудзілі штраф 11 тысяч рублёў і 4 гады калоніі агульнага рэжыму. 

Асуджаная экс-кіраўніца «Холмечы». Фота: gp.by

На пачатку 2020-га самалёт «Белавія», які ляцеў у Мюнхен, развярнулі на загад Лукашэнкі і пасадзілі ў Гродне. У самалёце быў у тым ліку Міхаіл Крыштаповіч, на той час — дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната. Па прызямленні яго арыштаваў КДБ. 

Па «справе цукровых заводаў» праходзіла некалькі дырэктараў заводаў (жабінкаўскага, слуцкага, скідзельскага і гарадзейскага), а таксама некалькі камерсантаў і намеснік Карпянкова ў ГУБАЗіКу — начальнік 2-га ўпраўлення Уладзімір Ціхіня.

Былы міністр МУС Ігар Шуневіч таксама фігураваў у гэтай справе — на яго давалі паказанні ўдзельнікі гісторыі. Але судзіць яго не сталі. 

КДБ заявіў, што праз дзеянне гэтай групы бюджэт недалічыўся 70 мільёнаў даляраў. Сама схема заключалася ў адгрузцы пасярэднікам цукру па стратных цэнах з наступнай рэалізацыяй праз неабавязковую пракладку па завышанай цане. Чыноўнікі з гэтага мелі долю, як і Ціхіня, які кансультаваў змоўшчыкаў на прадмет бяспекі і інтарэсу да іх сумежных органаў. 

У 2021-м многія (апроч Ціхіні, які выйшаў перад выбарамі апрацоўваць крымінальны элемент для барацьбы з апазіцыяй), атрымалі тэрміны. 

Крыштаповіч атрымаў 13 гадоў калоніі. Адбываў тэрмін у Бабруйску. 

Шматразовыя хадайніцтвы Крыштаповіча на імя Лукашэнкі аб памілаванні далі плён, і Крыштаповіч быў памілаваны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Vid
    12.10.2023
    Холопы после порки барина ещё больше любят.
  • Jacek
    12.10.2023
    Круговорот ишаков в природе.
  • цярпіла
    13.10.2023
    беларускі народ - не палестынцы, ізраільцяне ці якія сальвадорцы, а мірныя людзі. Будзем цярпець. А можа так і трэба!?

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе40

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

Беларус паказаў, як змагаецца з каларадскімі жукамі пры дапамозе пыласоса ВІДЭА2

У ЗША памерла апошняя жанчына з «жалезным лёгкім»1

Усё больш еўрапейскіх белых буслоў харчуюцца на сметніках. Навукоўцы занепакоеныя

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе40

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць