Літаратура33

Ці выйдуць апошнія дэтэктывы Роўлінг і Несбё па-беларуску?

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года многія замежныя пісьменнікі спынілі супрацу з расійскімі выдавецтвамі. Сярод іх Джаан Роўлінг і Ю Несбё. Іх апошнія кнігі не былі выдадзены па-руску і не трапілі ў тым ліку і на беларускі рынак. Ці не час выдаць іх па-беларуску? Досвед са Стывенам Кінгам, які забараніў перакладаць свае кнігі на рускую, але дазволіў на беларускую, паказвае, што гэта магчыма. Ці чакаць сусветныя навінкі на роднай мове?

Вокладкі апошніх раманаў пісьменнікаў Ю Несбё і Роберта Гелбрэйта (псеўданім Джаан Роўлінг)

Што трэба для выдання па-беларуску апошніх раманаў сусветна вядомых аўтараў?

Выдавец Андрэй Янушкевіч тлумачыць, што ўсе фармальныя перадумовы для выдання гэтых кніжак ёсць.

«Ёсць наладжаныя кантакты з агенцтвамі і выдавецтвамі, ёсць юрысдыкцыя ў Еўрасаюзе. Для многіх заходніх выдавецтваў у апошні год паўстала праблема іміджу, бо шмат хто не хоча супрацоўнічаць з Беларуссю, як саюзніцай Расіі. І гэта распаўсюджваецца на прыватны бізнэс у тым ліку. У 2022 годзе я адчуў гэта нежаданне, ігнараванне з боку партнёраў, з той прычыны што мы з'яўляліся выдавецтвам у юрысдыкцыю Беларусі. У тым ліку гэта закранула і далейшае выданне кніг Джаан Роўлінг у пэўнай ступені», — расказвае Янушкевіч.

Ён называе чатыры навінкі, якія хацеў бы выдаць. Гэта раман Стывена Кінга «Білі Самерс», кніга Роберта Гелбрэйта (пад гэтым псеўданімам Роўлінг піша дэтэктывы пра Кормарана Страйка) «Чарнільна-чорнае сэрца», раман-фэнтэзі Рэбекі Куанг «Вавілон. Схаваная гісторыя» і дэтэктыў Ю Несбё «Забойны месяц».

Але, кажа Янушкевіч, усё ўпіраецца ў матэрыяльныя рэсурсы, якія неабходныя, каб купіць правы, заахвоціць перакладчыкаў і рэдактараў.

«Гэта быў бы перахоп ініцыятывы. Раз у Расіі забралі правы (а большасць кніг для беларусаў паступае з Расіі), гэта была б цудоўная магчымасць стварыць для беларусаў кнігі на беларускай мове, якія немагчыма выдаць у Расіі. І пры тым гэта былі б папулярныя важныя аўтары, якія маюць мільённыя наклады ў свеце».

Па словах выдаўца, сума за пакупку правоў на першую і апошнюю кнігу таго ж Кінга не істотна адрознівалася б. Выдаткі больш залежаць ад аб'ёму кнігі — гэта ўплывае на кошт на выдавецкай падрыхтоўкі і паліграфіі.

«Гэта не нечуваныя сумы», — кажа Янушкевіч і ўдакладняе: калі б выдавецтву ўдалося атрымаць ад 5 да 10 тысяч даляраў дапамогі на кожную кнігу, выпуск іх па-беларуску быў бы магчымым. Гэта сума пакрыла б частку выдаткаў, на якія не хапае.

А калі ўзяць крэдыт?

«У выдавецтваў (не толькі пра сваё кажу) няма абаротных сродкаў, каб рабіць адначасова некалькі перакладных, вялікіх па аб'ёме кніг. Тут патрэбна інвестыцыйная падтрымка.

Крэдыты, безумоўна, будуць брацца, але іх немагчыма браць бясконца. У мяне наперадзе шмат праектаў, на якія прыйдзецца хутчэй за ўсё браць крэдыты.

Гэта звязана не з толькі новымі праектамі, а з патрэбай дадруку старых выданняў. Калі мы ў рэшце рэшт пачнём выдаваць чацвёртага «Гары Потэра», то ёсць патрэба насыціць рынак і першымі трыма. Гэта істотныя выдаткі. Тое самае можна сказаць пра «Ведзьмара» Анджэя Сапкоўскага — рыхтуецца чацвёртая кніга, і людзі, безумоўна, будуць пытацца, дзе купіць першыя тры».

Янушкевіч мяркуе, што такі крок пашырыў бы аўдыторыю беларускіх кніг, але дзейнічаць трэба аператыўна.

«Упэўнены, што хутка сітуацыя зменіцца. За мяжой таксама адкрываюцца расійскія выдавецтвы, яны наладзяць стасункі з заходнімі партнёрамі. І мы будзем мець рускія кнігі з Латвіі, Германіі, іншых краін».

Колькі часу трэба, каб выдаць па-беларуску сусветную навінку?

«Залежыць, як праваўладальнік працуе. Калі ўсё аператыўна, то на вялікую кнігу (500-600 старонак) трэба закладаць год, добра, калі за тры кварталы атрымаецца.

Бо і ў мяне рэсурс абмежаваны, і на беларускім рынку перакладчыкаў, рэдактараў мала, бывае, чакаеш, пакуль вызваліцца».

«Нашы лічбы продажаў не ўражвалі»

Ці могуць беларускія фонды і арганізацыі паспрыяць выхаду сусветных кніжных навінак па-беларуску? У Радзе культуры адказалі, што такія пытанні — у кампетэнцыі Інстытута беларускай кнігі.

У Інстытуце беларускай кнігі «Нашай Ніве» патлумачылі, што іх мэты цяпер маюць больш стратэгічны характар.

«З улікам таго, што арганізацыя з'явілася не так даўно, нам важна наладзіць кантакты з міжнароднымі партнёрамі: еўрапейскай асацыяцыяй выдаўцоў, асацыяцыямі выдаўцоў і перакладчыкаў іншых краін. Гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць шукаць падтрымку для рэалізацыі праектаў. Бо ў краінах, якія дбаюць пра сваю культуру і мову, пераклады падтрымліваюцца дзяржавай, чаго нам не стае і мы вымушаныя шукаць сродкі ў нашых замежных партнёраў, абапірацца на грамадскую супольнасць, на філантропаў.

Але гэта не вырашае двух базавых праблем: нястачы сістэмнай дзяржаўнай падтрымкі і адсутнасці рынку. Масавая камерцыйная кніга патрабуе рынку, які ў нас па розных прычынах не склаўся».

У Інстытуце расказваюць, што падчас Франкфурцкага кірмашу, які адбыўся 18-23 кастрычніка, праваўладальнікаў і іх агентаў цікавілі два пытанні: якія ў Беларусі бестселеры і колькі іх прадаецца.

«Нашы лічбы продажаў не ўражвалі, затое ўражвала верагоднасць, што кніга не зможа прадавацца ў Беларусі, а толькі ў замежжы. Таму патрэбныя вельмі зацікаўленыя партнёры, якія б маглі амартызаваць існуючыя рызыкі і праблемы з дыстрыбуцыяй кніг.

Да таго ж асноўны беларускі рынак знаходзіцца пад радыкальным уплывам расійскага. І праваўладальнікі могуць не прадаваць правы (не быць зацікаўленымі, цягнуць з адказамі) толькі таму, што кніга ўжо ёсць на расійскім рынку па-руску», — каментуюць у Інстытуце.

Каментары3

  • Ihar
    02.11.2023
    Калi ласка, зрабiце электронныя выданнi, Amazon Kindle цi Apple Book. Гэта будзе выдатны шанец падтрымаць выдавецтва.
  • Прахожы
    02.11.2023
    Ihar, так, патрэбны электронны варыянт, які прадаваўся б праз міжнародныя гандлёвыя платформы. Інакш гэта будзе недаступным у самой Беларусі.
  • Раўгення
    02.11.2023
    Ihar, я да сённяшняга дня не магу зразумець чаму гэта такая непераадольнай праблема. Няхай там і будуць яны штосьці каштаваць, нават даражэйшы і будуць. Але як набыць пачытаць, калі ты не ў Беларусі?

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне16

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Маляваныч расказаў, чым адкупляўся ад даішнікаў1

У Мінску адбыўся вялікі сход Дзядоў Марозаў і Снягурак ФОТЫ1

Пасажырскі самалёт разбіўся ў Казахстане. На борце былі 67 чалавек, 25 выжылі3

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?25

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 202012

Данія ўзмацняе абарону Грэнландыі. Трамп нядаўна зноў загаварыў пра жаданне набыць яе6

Пашынян адмовіўся ад удзелу ў саміце СНД. Кажа, у яго кавід1

Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна11

«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне16

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →