Які менавіта артыкул інкрымінуюць Джамале, не ўдакладняецца.

Украінская спявачка крымскататарскага паходжання Джамала абвешчаная ў вышук у Расіі. Як вынікае з базы вышуку МУС Расіі, Джамала (сапраўднае імя — Сусана Джамаладзінава) абвешчана ў вышук па крымінальным артыкуле, піша «Украінская праўда».

Які менавіта артыкул інкрымінуюць Джамале, не ўдакладняецца.
Джамала ў 2016 атрымала перамогу на песенным конкурсе «Еўрабачанне» з песняй пра дэпартацыю крымскіх татар і мае актыўную праўкраінскую пазіцыю.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары