Грамадства55

Вяскоўцы ў Гомельскім раёне хацелі зрабіць асвятленне на вуліцы за сродкі самаабкладання. Але ідэолагі прынялі сваё рашэнне 

Жыхары Гомельскага раёна скардзяцца на мясцовыя праблемы і цікавяцца, куды ж ідуць сродкі самаабкладання. На праблему звярнуў увагу «Флагшток».

Вёска Клімаўка Прыбыткаўскага сельсавета. Фота: sozhnews.by

Грамадзяне Беларусі могуць самастойна фінансаваць расходы на добраўпарадкаванне лакальных тэрыторый. Для гэтага ў заканадаўстве прадугледжана такая норма, як самаабкладанне. Узносы зʼяўляюцца добраахвотнымі, уключаюцца ў мясцовы бюджэт і павінны накіроўвацца на мэты, вызначаныя сходам мясцовых жыхароў. Аднак на практыцы высвятляецца, што сродкі не заўсёды размяркоўваюць на першасныя патрэбы людзей. 

Жыхарка пасёлка Цагельня Прыбыткаўскага сельсавета паспрабавала высветліць, на што пайшлі сродкі самаабкладання, калі ў пасёлку своечасова не праводзіцца замена ліхтароў вулічнага асвятлення. 

З адказу старшыні Прыбыткаўскага сельсавета Галіны Чумаковай высветлілася, што замену ліхтароў за кошт сродкаў, сабраных грамадзянамі, зрабіць нельга, бо гэтыя выдаткі павінны фінансавацца з бюджэту. 

За 9 месяцаў 2023 года мясцовыя жыхары пералічылі ў Прыбыткаўскі сельсавет 2,2 тысяч рублёў, з якіх 375 рублёў — унёскі жыхароў Цагельні. Старшыня сельсавета прывяла прыклад выдаткавання сродкаў. Гэта аказалася аднаўленне надпісаў на помніку салдатам, загінулым падчас Другой сусветнай вайны ў вёсцы Клімаўка.

Пліта помніка, на якія былі патрачаны сродкі самаабкладання. Фота: sozhnews.by

Ініцыятыва рамонту помніка зыходзіла ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага райвыканкама. Была праведзена зверка даных, нанесеных на помніку, з прозвішчамі, апублікаванымі ў кнізе «Памяць». Аднак у мясцовым бюджэце сродкі на гэта не знайшліся. У выніку на выпраўленне звестак на плітах з імёнамі загінулых было выдаткавана 800 рублёў са сродкаў самаабкладання.

Пры гэтым у Клімаўцы таксама хапае надзённых праблем. Увесь час выклікаюць нараканні дарогі, а мясцовыя жыхары, не падлучаныя да водаправода, на восеньска-зімовы перыяд застаюцца без вады. Гомельскі райжылкамгас з гэтага года перастаў чысціць мясцовую студню ў сувязі з тым, што ў вёсцы ёсць водаправод. Калонкі ж на зімовы час апламбоўваюцца з-за таго, што лічыльнікі не вытрымліваюць мінусавых тэмператур.

У выніку выходзіць парадаксальная сітуацыя. Мясцовыя жыхары ў цёмны час сутак вымушаны перамяшчацца ў поцемках, дастаўляць ваду з іншых населеных пунктаў, таму што з бюджэту не выдзяляюцца адпаведныя сродкі. Затое іх добраахвотныя ўнёскі ідуць на рамонт помніка, клопат аб якіх у нас дэкларуе дзяржава.

Каментары5

  • Апяць 25
    22.11.2023
    Зноў лукашыцкая “стабільнасць” вылезла бокам.
  • Андрусь
    22.11.2023
    Але ж якая святая наіўнасць - у такой дзяржаве, як лукашэнкаўская Беларусь, "самаабкладацца" і разлічваць, што за гэты кошт вырашацьмуць праблемы жыхароў тваёй вёскі. 
  • Мда
    22.11.2023
    Раньше думал, что в РБ только политических пресуют, трэш пздц

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць