Грамадства1111

Ціханоўская: Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі, каб знішчыць наша права на самавызначэнне

Беларускі нацыянальная лідарка звярнулася да беларусаў з нагоды 103-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Сёння, 27 лістапада, гадавіна Слуцкага збройнага чыну [супраціў жыхароў Случчыны ў 1920 годзе Чырвонай Арміі, якая рухалася з усходу — НН]. І ў савецкія часы, і зараз гэтая частка нашай гісторыі замоўчваецца ці ад яе ўвогуле адмаўляюцца. З гэтай нагоды беларуская лідарка запісала зварот, у якім нагадала пра падзеі таго часу.

«У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашу краіну непадзельнай — і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі.

Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне. Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе. Бо інакш знікне не толькі наша краіна, але і наша ідэнтычнасць», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Яна заклікала бараніць родную культуру, мову, гісторыю.

«Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму «рускаму свету», — рэзюмавала Святлана Ціханоўская.

Каментары11

  • Алек. Ру
    27.11.2023
    Мову, абавязкова мову! Няма мовы- няма нацыі, менавіта таму аграфюрар пачау́ са знішчэння мовы свой атрутны шлях да рускага свету у́ надзеі на шапку манамаха.
  • не беларус
    27.11.2023
    Беларускі заходніцкі праект чарговы раз абасраўся. Яшчэ з часоў Свідрыгайлы абсіраецца. Беларусы, як этнічная маса, ўсю гісторыю прагнуць маскоўскага праваслаўя і маскоўскай ўлады.
    Тыя, хто каштоўнасна заходнікі, хопіць напранаць на сябе маску "беларуса", бо ўжо цягне на шызу.
  • Jahor
    27.11.2023
    не беларус, штосці ў вашым допісе "цягне на шызу".

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць