Колькі канкрэтна будзе каштаваць расійскі газ для Беларусі ў 2010 годзе яшчэ не вызначана. Але цана павінна вырасці.
Пра гэта ў сераду на прэс‑канферэнцыі заявіў пасол Расіі ў нашай краіне Аляксандр Сурыкаў.

«Кантракт ёсць. Падпісаны ён яшчэ 31 снежня 2006 году, якраз пад елачкай.

Для беларусаў цана газу будзе складаць 90% ад еўрапейскага кошту, мінус мытныя зборы.
Якая дакладная будзе цана, я сказаць не магу, бо яшчэ не ведаю еўрапейскай. Магу меркаваць, што цана вырасце, бо сёлета каафіцыент складаў 0,7 ад еўрапейскай цаны. Беларускі бок зацікаўлены ў захаванні ранейшага каафіцыенту. Будуць весціся перамовы. У любым выпадку рашэнні павінны быць узаемавыгадныя для абодвух бакоў», — зазначыў А.Сурыкаў.

У 2009 годзе сярэдняя цана на газ для Беларусі складае 146 даляраў за тысячу кубаметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?