Грамадства11

Лекар, які заявіў пра эпідэмію атыповай пнеўманіі, у рэанімацыі

Мікалай Шаўлоў, які выступіў у СМІ з заявай аб эпідэміі атыповай пнеўманіі ў Беларусі, перанёс гіпертанічны крыз, які ўскладніўся інсультам.

Лекар-інфэкцыяніст Мікалай Шаўлоў, асыстэнт катэдры інфэкцыйных хваробаў акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі, 23 сьнежня шпіталізаваны ў аддзяленьне інтэнсіўнай тэрапіі 5-й гарадзкой лякарні Менска.

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў калега Мікалая Шаўлова, які пажадаў застацца неназваным.

У 5-й клініцы пацьвердзілі, што Шаўлоў знаходзіцца ў рэанімацыі. 60-гадовы мэдык перанёс гіпэртанічны крыз, які ўскладніўся інсультам. Яго стан лекары ацэньваюць як «цяжкі, са станоўчай дынамікай».

Калега Шаўлова падкрэсьліў у інтэрвіюю БелаПАН, што захворваньне маглі справакаваць шматлікія стрэсы з-за націску на мэдыка пасьля яго публічных заяў наконт эпідэміі грыпу ў Беларусі.

Як паведамлялася раней, Шаўлоў выступіў у СМІ з адкрытым лістом, у якім заявіў аб эпідэміі атыповай пнэўманіі ў Беларусі. Пад гэтым захворваньнем Шаўлоў разумее цяжкае, нехарактэрнае цячэньне хваробы. Намесьнік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць 27 лістапада заявіў у парлямэнце, што ў краіне не зарэгістравана ніводнага выпадку атыповай пнэўманіі.

Шаўлоў выказваў думку, што ў Беларусі не праводзіцца дыягностыка атыповай пнэўманіі, таму нельга сьцьвярджаць, што ў краіне няма гэтага захворваньня. «Я ня функцыя ў белым халаце, я лекар», — тлумачыў сваю грамадзянскую пазыцыю Шаўлоў. Ён лічыць, што перш за ўсё неабходна разабрацца, што за вірус выклікаў пазабальнічную пнэўманію, ад якой людзі ў Беларусі гінулі за тры-пяць дзён. Лекар падкрэсьліваў, што нетыповым зьяўляецца як цячэньне захворваньня, гэтак і ўзрост памерлых, большасьць зь якіх былі маладыя людзі.

Да таго, як Шаўлоў трапіў у раэнімацыю, ён сьцьвярджаў, што «сур’ёзных праблем у сувязі зь яго публічнымі выказваньнямі на працы ў яго не было». Пасьля сваіх публічных заяў на просьбе кіраўніцтва лекар напісаў тлумачальную запіску.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі83

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

На Смаргоншчыне правялі заняткі народнага апалчэння ФОТЫ17

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі7

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад1

Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для сабак і катоў2

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі83

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць