Раніцай 2 студзеня жыхары Нью-Ёрка паведамлялі ў паліцыю, што чулі грукат і адчувалі, як трасуцца будынкі ў раёне выспы Рузвельт, што размешчана ў рацэ Іст-Рывер паміж Манхэтанам і Лонг-Айлендам. Аказалася, што гэта быў землятрус магнітудай 1,7, паведамляе тэлеканал ABC.

Па звестках Геалагічнай службы ЗША, землятрус адбыўся недалёка ад раёна Асторыя ў Куінсе. Паведамленні аб пашкоджаннях і пацярпелых не паступалі.

Землятрусы магнітудай да 2,9 па шкале Рыхтэра лічацца нязначнымі, звычайна людзьмі яны не адчуваюцца.

Чытайце таксама:

Землятрусы ў Японіі справакавалі цунамі 

Землятрус на паўночным захадзе Кітая. Больш за 100 загінулых

Разбуральны землятрус у Непале: ужо больш за 100 загінулых

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
0