Грамадства3939

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм

Да канца гэтага года ў Беларусі павінна быць наладжана вытворчасць айчынных боепрыпасаў да артылерыйскіх сістэм. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 лютага на нарадзе па пытаннях аснашчэння Узброеных Сіл і развіцця ваенна-прамысловага комплексу Беларусі.

«У наступным годзе, нават да канца гэтага года, мы павінны мець свае боепрыпасы. Хадавыя боепрыпасы. Перад намі стаяла калісьці пытанне аб уласнай вытворчасці патронаў. Мы гэтае пытанне вырашылі. Гранатамёты будуць мець сваё месца ў любым баі, асабліва ў нас, у сувязі з тымі ўмовамі, якімі мы маем, прыроднымі ўмовамі. Таму стрэлы для гранатамётаў павінны быць свае. І трэба разумець, што ўсе боепрыпасы могуць добра захоўвацца. І мы ў дастатковай колькасці можам іх вырабляць і пакласці на склад», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. 

Лукашэнка папярэдзіў за адказнасць па тэрмінах: «Як арганізавана вытворчасць у сувязі з маім даручэннем? І хачу папярэдзіць усіх — барані вас Гасподзь сарваць гэтае мерапрыемства па тэрмінах». 

Лукашэнка зноў загаварыў пра пагрозу, гэтым разам — з боку Польшчы, але «з улікам спецыяльнай ваеннай аперацыі Расійскай Федэрацыі».

«Нарошчванне вайсковай кампаненты ля нашых межаў, асабліва з боку Польшчы, нас не проста насцярожвае. Мы разумеем, што гэта проста так не робіцца. Людзі грошы проста так на танкі і боепрыпасы не марнуюць. Таму ў свой час мною было прынята рашэнне з улікам спецыяльнай ваеннай аперацыі Расійскай Федэрацыі заняцца ўмацаваннем нашай абараназдольнасці яшчэ ў больш сур'ёзных маштабах», — сказаў ён. 

Каментары39

  • Саша
    10.02.2026
    Бизнес на смерти до добра не доведет
  • Indrid Cold
    10.02.2026
    Вельмі добра, лукашысты няздольныя нават сякеру зрабіць. Аніводны снарад з гэтай вытворчасці не заб'е ніколі, а можа нават выбухне на расейскім складзе са зброяй.
  • Барадзед
    10.02.2026
    Что было бы с РБ, если бы это на нас Россия напала? На четвертый год войны они начинают производить боеприпасы, а до войны вообще не надо было.

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся7

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся7

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць