У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА
Кіроўцу пазбавілі правоў.

У Гомелі паездка 42‑гадовага кіроўцы на «рэно» ледзь не скончылася бядой. Мужчына не справіўся з кіраваннем на слізкай дарозе — машыну літаральна выкінула з паласы на прыпынак грамадскага транспарту «Камінтэрн». У той момант там стаялі людзі. Толькі выпадкова ніхто не пацярпеў.
Сістэма відэаманіторынгу зафіксавала здарэнне. Супрацоўнікі ДАІ вылічылі ўладальніка аўто па нумарах. За стварэнне небяспечнай сітуацыі мужчыну пазбавілі правоў на паўгода, а таксама выпісалі штраф у 315 рублёў.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары