Свет22

ЗША і Азербайджан падпісалі хартыю аб стратэгічным партнёрстве

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісалі Хартыю аб стратэгічным партнёрстве паміж дзвюма краінамі. Як паведамілі ў пасольстве ЗША ў Азербайджане, гэты дакумент накіраваны на ўмацаванне двухбаковых адносін і развіццё патэнцыялу Паўднёвага Каўказа.

Джэй Дзі Вэнс і Ільхам Аліеў. Фота: Kevin Lamarque / Pool Photo via AP

Хартыя замацоўвае пераход супрацоўніцтва на доўгатэрміновы інстытуцыйны ўзровень і ахоплівае шырокі спектр сфер. Сярод асноўных палажэнняў — узаемнае прызнанне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, развіццё транзітнага «Сярэдняга калідора», а таксама падтрымка праекта TRIPP — транспартнага маршруту паміж Азербайджанам і Нахічэванню праз тэрыторыю Арменіі.

Акрамя таго, дакумент прадугледжвае ўзмацненне ролі Азербайджана ў сферы энергетычнай бяспекі, пашырэнне супрацоўніцтва ў гандлі, лічбавых тэхналогіях, кібербяспецы і абароне, а таксама стварэнне працоўных груп і рэалізацыю канкрэтных праектаў.

Візіт Вэнса ў Баку адбыўся пасля яго паездкі ў Ерэван, дзе ЗША і Арменія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне цывільнай ядзернай энергетыкі з інвестыцыямі да 9 мільярдаў даляраў. Паводле Bloomberg, гэтыя крокі з’яўляюцца часткай стратэгіі Вашынгтона па ўмацаванні свайго ўплыву ў рэгіёне на фоне змены рэгіянальных саюзаў і пасля дасягнення праекта мірнага пагаднення паміж Арменіяй і Азербайджанам пры пасярэдніцтве ЗША.

Каментары2

  • Ага
    10.02.2026
    А днём раней - з Арменіяй. Складаецца уражанне, што ЗША паволі абносяць мордар санітарным кардонам.
  • Галя
    10.02.2026
    Вэнс, давай прылятай у Мінск, таксама падпішаш паперу з яшчэ адным узурпатарам

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»43

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве20

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць67

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай96

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць