Свет

Польшча перашкаджала расследаванню справы аб падрыве трубаправода «Паўночны паток» — WSJ

Еўрапейскія следчыя, якія вядуць справу падрыву газаправода «Паўночны паток» у Балтыйскім моры, здзейсненага ў 2022 годзе, сутыкаліся з нежаданнем супрацоўнічаць з боку папярэдняга ўрада Польшчы.

«Паўночны паток». Фота: Gazprom.ru

Па іх словах, польскія чыноўнікі марудзілі з наданнем інфармацыі і ўтойвалі ключавыя доказы аб перасоўваннях меркаваных дыверсантаў па польскай тэрыторыі. Цяпер жа, калі ў Польшчы быў створаны новы ўрад, еўрапейскія следчыя спадзяюцца, што ён пойдзе на больш адкрытае супрацоўніцтва ў гэтай справе.

Падрыў трубаправода стала найбуйнейшым такім інцыдэнтам у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. У выніку гэтага інцыдэнту Германія і іншыя краіны вымушаныя былі шукаць іншыя крыніцы прыроднага газу замест расейскага. 

Еўрапейскія следчыя доўгі час лічылі, што напад быў здзейснены людзьмі, якія працавалі ў інтарэсах Украіны з выкарыстаннем тэрыторыі Польшчы. 

Але хоць да гэтай версіі і схіляюцца, доказаў гэтага няма. Расія ўвогуле па старой добрай традыцыі абвінаваціла ва ўсім ЗША, а Вашынгтон катэгарычна абверг гэтыя абвінавачванні. 

Расследаванне, праведзенае Германіяй, Даніяй і Швецыяй, паказала, што трубаправод быў узарваны з яхты «Андрамеда», экіпаж якой складаўся з шасці чалавек (пяць мужчын і адна жанчына), у ліку якіх былі вадалазы-глыбакаводнікі. Па дадзеных следства, «Андрамеда» спынялася ў трох вышэйпералічаных краінах, а таксама ў Польшчы. Яхту арандавалі ў Германіі праз польскую кампанію, і на ёй выявілі сляды актагену — той самай выбухоўкі, якую знайшлі і на месцах падводнага выбуху. Па версіі следства, пасля мінавання трубаправода экіпаж прышвартаваўся ў польскім порце Калобжаг, там яны правялі цэлы дзень. 19 верасня польская памежная служба праверыла пашпарты экіпажа, ва ўсіх на яхце былі пашпарты Еўрасаюза. Пасля гэтага «Андрамеда» адплыла на поўнач, дзе, магчыма, вадалазы заклалі астатнія міны.

Адмова Варшавы паўнавартасна супрацоўнічаць ускладніла высвятленне таго, ці напад быў здзейснены з ведама або без ведама былога польскага ўрада.

Польскія ўлады не дзяліліся гэтай інфармацыяй з еўрапейскімі следчымі ажно да сакавіка 2023 года — і зрабілі гэта толькі пасля таго, як з імі звязаліся іх нямецкія калегі. Берлін атрымаў інфармацыю пра знаходжанне яхты ў Польшчы ад нідэрландскай вайсковай разведкі ў студзені, а тыя, у сваю чаргу, ад інфарматараў з Украіны.

Яшчэ шэраг польскіх спецслужбаў адмовіліся падзяліцца з еўрапейскімі следчымі запісамі падазраваных з камераў відэаназірання ў порце. Адзін раз польская пракуратура паведаміла сваім еўрапейскім калегам, што на «Андрамедзе» не знойдзена выбуховых рэчываў, хоць судова-медыцынская экспертыза на той момант яшчэ нават не праводзілася. Польская пракуратура таксама спачатку заявіла, што «Андрамеда» прыбыла ў порт Калобжага каля 16:00 19 верасня і правяла там 12 гадзін. Але пазней следчыя высветлілі, што насамрэч яхта прышвартавалася ў польскім порце а 9-ай гадзіне раніцы пасля начнога падарожжа з Даніі. 

Тонкасць сітуацыі ў тым, што Польшча краіна НАТА, а падрыў газаправода быў скіраваны супраць іншых краін НАТА. У сваю чаргу, Масква можа разглядаць паводзіны Польшчы як агрэсіўны акт з боку НАТА.

У верасні 2023 года Станіслаў Жарын, міністр-каардынатар польскіх спецслужбаў, адверг высновы аб тым, што за дыверсіяй стаяў экіпаж «Андрамеды». Жарын заявіў, што гэта былі проста турысты, якія «адпачывалі».

Аднак неўзабаве пасля таго Служба ўнутранай бяспекі Польшчы разам з еўрапейскімі следчымі распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што на «Андрамедзе», хутчэй за ўсё, працавалі расійскія шпіёны. У нядаўнім інтэрв'ю Жарын, які ўжо страціў пасаду ў выніку змены ўрада, сказаў, што за падрывам трубаправода, праўдападобна, стаяла Расія.

Застаецца толькі гадаць, ці будзе мець уплыў на хуткасць расследавання змена ўрада ў Польшчы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі4

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю магчымасці ўбачыць цела сына і развітацца з ім па-людску». Маці Ціхана Клюкача запісала зварот да яго камандзіраў6

Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд1

Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў5

Беларуса жорстка пакаралі за тое, што хадзіў па расійскай турме з татуіроўкамі са свастыкай і з партрэтам Гітлера6

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы11

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі4

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць