Аўто44

«Прадаецца толькі на РФ». Як у Беларусі з'яўляюцца аўтамабілі з Еўропы, якія нельга набыць мясцовым

Ёсць некалькі махлярскіх схемаў. Часам чалавек можа і не ведаць, наколькі дарагое аўто ўвезлі на яго імя.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Афармленне без даверанасці

Больш за 90% аўто, якія ўвозяць фізічныя асобы ў Беларусь з трэціх краін, размытніваюцца па 140-м указе, які дазваляе аплачваць 50% мыту. Права на льготу маюць інваліды 1 і 2 групы, шматдзетныя бацькі, а таксама бацькі або апекуны дзяцей з інваліднасцю. Менавіта людзі з гэтай катэгорыі становяцца ахвярамі шэрых схем, калі аўтамабіль размытніваюць праз Беларусь, а потым накіроўваюць у Расію.

Падманваюць ільготнікаў, калі імпартуюць дарагія машыны, у тым ліку новыя. На аўтамабілі, з моманту выпуску якіх не прайшло тры гады, памер мыту залежыць не ад аб'ёму рухавіка, а ад кошту.

Напрыклад, за аўтамабіль коштам 50 тысяч еўра мыта складае 24 тысячы еўра (48% ад мытнай вартасці). А калі размытніваць яго на льготніка, то замест 24 тысяч трэба будзе заплаціць 12. Розніца каласальная, і чым даражэй аўтамабіль, тым больш адчувальнай будзе розніца ў мытным плацяжы.

Знайсці льготніка, гатовага аформіць на сабе аўто за 50, 100 і болей тысяч еўра, складана, бо такі чалавек мусіць мець вельмі высокі заробак, каб потым да яго не ўзнікала пытанняў з боку падатковай.

Таму часам дзялкі могуць нават не паведаміць ільготніку, што ад яго імя нехта купляе аўтамабіль. 

Так было з інвалідам-вазочнікам першай групы, на імя якога размытнілі Porsche за 86 000 еўра. Важна, што мужчына не афармляў даверанасці.

Адзінае, што ён рабіў — перадаваў свайму знаёмаму копію пашпарта і арыгінал пасведчання інваліда, але той на наступны дзень пасведчанне вярнуў і сказаў, што здзелка не адбылася. Таму льготнік ніякай грашовай узнагароды не атрымліваў і пра тое, што на яго імя быў набыты аўтамабіль, даведаўся толькі тады, калі прыйшоў запыт з падатковай з просьбай патлумачыць, адкуль у яго даход на куплю аўто за 86 тысяч еўра. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як высветлілася, аўтамабіль сапраўды быў размытнены не па даверанасці, а ад імя інваліда. Подпісы ў дакументах не супадалі з узорам у пашпарце, а сам мужчына праз фізічны стан не мог размытніць аўтамабіль. 

Даражэзнае аўто ў Беларусі не затрымалася, а было перапрададзена ў Расію. 

Аўтамабілі не даязджаюць да беларускага ДАІ

Як патлумачыў «Наша Ніве» чалавек, знаёмы з сітуацыяй, машын, якія прадаюцца на РФ адразу пасля праходжання мытнай ачысткі, абыходзячы рэгістрацыю ў ДАІ, шмат.

«Для наступнай рэгістрацыі аўто ў РФ дастаткова рукапіснай дамовы куплі-продажу. Таму нярэдка машыны, якія прывозяць пад канкрэтнага кліента з Расіі, перапрадаюць, не рэгіструючы ў беларускім ДАІ».

Суразмоўца пацвердзіў, што пры дамоўленасці з дэкларантам размытніць аўтамабіль па льгоце можна, не маючы даверанасці. Дастаткова мець копію пашпарта і арыгінал пасведчання.

«Гэта чыстае кідалава, якое можа пацягнуць на крыміналку», — лічыць суразмоўца і адзначае, што пакуль такія выпадкі даволі рэдкія.

Дарагі Mercedes замест таннага Opel

Куды больш папулярная схема падману льготнікаў выглядае інакш: льготнік афармляе даверанасць і атрымлівае ўзнагароду, але яму абяцаюць, што купяць на яго імя недарагі аўтамабіль, а насамрэч могуць набыць аўто, якое каштуе нават больш за сто тысяч. 

Падобная схема зноў жа працуе толькі дзякуючы таму, што машына перапрадаецца ў Расію. У Беларусі перапрадаць аўтамабіль без пастаноўкі на ўлік у ДАІ немагчыма. Інакш бы падмануты льготнік даведаўся, што ад яго імя купілі і размытнілі не ўмоўны Opel за 10 тысяч еўра, а Mercedes за 100 тысяч.

Днямі адзін з блогераў-аўтападборшчыкаў распавядаў у інстаграме, як аглядаў машыну кліенту, але не змог набыць яе праз тое, што прадавец адмовіў у продажы для грамадзян Беларусі, спаслаўшыся на тое, што ў машыны падрыхтаваны пакет дакументаў для продажы на РФ.

Яскравы прыклад такой схемы — выпадак з жыхаром Свіслацкага раёна, які аформіў даверанасць і «набыў» сабе Porsche 911 Carrera 4S за 42 тысячы еўра.

Прэміяльны кабрыялет, размытнены на мужчыну з інваліднасцю, не ставілі на ўлік у Беларусі, а адразу зарэгістравалі ў Расіі. 

Чытайце таксама: 

Xiaomi прэзентавала свой першы электрамабіль

Знакаміты ліхтаршчык з Брэста паказаў свой «Масквіч-412», з якім не жадае расставацца

Кітайскія машыны замест еўрапейскіх, чэргі па Geely, люксавыя аўто для расіян. Як за год змяніўся аўтамабільны рынак

Каментары4

  • Кастусь
    10.01.2024
    ЕС, только не надо из инвалидов святых делать. Они сами подписываются на такую фигню
  • ЕС
    10.01.2024
    Кастусь, бомбилы для вас наверное святые? Многие дельцы, получая доверенность от инвалидов, целенаправленно их обманывают, говорят что пригонят Опель за 10тысяч, а на самом деле пригоняют мерс за 50тыс, который потом загоняют русским. В итоге они в карман кладут себе десятки тысяч долларов, а инвалидам пару сотен лишь дают, а потом еще и проблемы от налоговой у них. Поэтому не надо делать святых из перегонщиков - это самые циничные, не могу даже подобрать культурного слова чтобы их охарактеризовать, которых мне когда либо приходилось видеть.
  • Праўдаруб
    10.01.2024
    Льготнікі таксама красаўцы. Яны ў прынцыпе не супраць падмануць дзяржаву і дапамагчы перакупам і маскалям набыць аўто. Іх абурае толькі сам факт, што іх таксама аб'ягорылі. 

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць8

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць8

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →