Грамадства22

Беларуска падаравала сваю вясковую хату першаму-лепшаму чалавеку і не можа нарадавацца

З 2021 года ў нас з'явілася магчымасць купляць закінутыя дамы ў вёсках за сімвалічныя сумы — ад некалькіх тысяч рублёў да адной базавай. А камусьці хатка на вёсцы можа дастацца і зусім задарма, па дабрыні гаспадароў. «Анлайнер» апублікаваў гісторыю пенсіянеркі Таццяны, якая захацела падзяліцца сваім вопытам і, можа, тым самым натхніць кагосьці на дзеянні.

«Сама я жыву ў Брэсце, — расказала Таццяна. — Бацькі памерлі, і ў вёсцы, кіламетрах за сто ад горада, застаўся дом. Вёска невялікая: дамоў сто жылых, а пустых — у два разы больш. Школа, клуб, пошта закрытыя, ёсць толькі крама.

Мне і сёстрам хата не патрэбная: мы ўсе ўжо пенсіянеркі, жывем у горадзе, маем лецішчы. Распыталі сваякоў і знаёмых — ніхто хатай не зацікавіўся. Але ж шкада, каб яна стаяла без толку, разбуралася: пабудова яшчэ моцная, з дзвюма печкамі, летняй кухняй са склепам. Насупраць хаты — новая царква, асфальт выкладзены, газ і вада па вуліцы.

Што рабіць — не ведалі, таму пяць гадоў хата проста стаяла зачыненая. А потым на вачах пачала «хварэць»: упаў плот, разбурыўся комін на даху. Стала горка, што бацькоўская сядзіба руйнуецца.

Тады мне ў галаву прыйшла ідэя размясціць у інтэрнэце аб'яву аб тым, што мы аддаём дом бясплатна. Праўда, паколькі ён аформлены не быў, новаму гаспадару трэба было зрабіць дакументы і, натуральна, патраціцца на гэта.

І вось цуд, пасыпаліся паведамленні. Іх было шмат. Я наўгад абрала чалавека, якому, як мне падалося, дом быў больш патрэбны, чым усім астатнім. Мужчына выказаў намер афіцыйна аформіць пабудову, трохі добраўпарадкаваць і пераехаць жыць у вёску назусім.

Яму 37 гадоў, са шматдзетнай сям'і, свайго жылля няма і рэсурсаў для яго з'яўлення таксама. Але самае галоўнае, ён хацеў жыць у вёсцы, любіў вясковае жыццё і яго не палохалі ні клопаты з афармленнем, ні адсутнасць выгод.

Мы з сёстрамі пагадзіліся на такі варыянт. Пакінулі яму мэблю, газавыя балоны, паліва. Хату аддалі цалкам бясплатна. Адзінае, за ягоны кошт быў транспарт, на якім мы ездзілі ў сельсавет для афармлення.

Вядома, мы трохі перажывалі — усё ж аддавалі дом у чужыя рукі, і ці мала ў што чалавек мог ператварыць бацькоўскае гняздо… Але вось прайшло паўгода. Новы гаспадар адрамантаваў дах, зрабіў касметычны рамонт усярэдзіне, аб'яднаў кухню з пакоем, купіў новыя вокны і вясной збіраецца іх мяняць. Выкасіў траву, пачынае разбіраць развалены хлеў. Увогуле, ідзе рух наперад.

Пакуль мужчына там не жыве, ездзіць вахтамі праз два тыдні, але ў яго мора планаў. У траўні збіраецца знайсці працу на вёсцы (а праца для тых, хто яе не баіцца, ёсць) і пераехаць туды з сям'ёй.

Адкуль я ўсё гэта ведаю? Мы маем камунікацыю. Ён мне тэлефануе, высылае фота ператварэнняў і пакупак. Душа радуецца, што дом нашых бацькоў атрымаў другое жыццё.

Таму я вырашыла падзяліцца сваёй гісторыяй і звярнуцца да тых, у каго такая ж сітуацыя з хаткай на вёсцы, як была ў нас. Калі яна вам не патрэбна, можа, знойдзецца той, хто будзе рады такому падарунку. Раптам кагосьці вы зможаце зрабіць шчаслівым…»

Каментары2

  • Жыхар
    28.01.2024
    Вядома, мы трохі перажывалі — усё ж аддавалі дом у чужыя рукі, і ці мала ў што чалавек мог ператварыць бацькоўскае гняздо… А так 5 гадоў стаяў, разбураўся.
  • Добра
    28.01.2024
    Пэуна лепш, чым хата развалілася б. Толькі не аддавайце хаты чужынцам, а сваім Беларусам. Усе Беларусы сваякі.

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства12

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова42

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць