Грамадства77

Паглядзіце, як у нацыянальных матывах афармляюць аддзяленні Беларусбанка

Арнамент з блакітных васількоў можа ўпрыгожваць не толькі беларускія нацыянальныя строі, але і форму банкаўскіх работнікаў. Так, работніцы ЦБП № 413 Беларусбанка ў Лідзе цяпер абслугоўваюць кліентаў у стылізаваным пад нацыянальныя касцюмы адзенні.

Дарэчы, змяніўся не толькі знешні выгляд офісных работнікаў, але і дызайн самога цэнтра банкаўскіх паслуг: сцены размешчанага па вуліцы Савецкай аддзялення ўпрыгожваюць этнароспісы. У адной зале «пасяліўся» сімвал ураджайнасці Ярыла, у другой — дачка Сонца Зара, піша «Лідская газета».

— Мы вельмі радыя таму, што наша аддзяленне набыло нацыянальны каларыт і стала другім такім аддзяленнем у Гродзенскай вобласці. Унікальны этнапраект, прымеркаваны да 100-годдзя «Беларусбанка», адлюстроўвае непарыўную сувязь гісторыі краіны і фінансавай установы. Мастацкі роспіс не толькі зрабіў эксклюзіўным офіснае памяшканне, але і ўпрыгожыў наш цудоўны горад. Пераўтварэнні прыйшліся даспадобы і нашым кліентам, якія па заслугах ацанілі нацыянальны каларыт і дзякуюць за стварэнне незвычайнай атмасферы ў этнічным стылі, — адзначае Таццяна Сухоцкая, намеснік дырэктара гэтага аддзялення.

Аналагічныя этнанавацыі прыжыліся не толькі ў лідскім, але і ў некаторых іншых падраздзяленнях банка. У кожным горадзе ў аснову мастацкага роспісу пакладзены свой тэматычны сюжэт, які адлюстроўвае асаблівасці канкрэтнага рэгіёна, яго гісторыю.

У Гродне сцены банкаўскага офіса ўпрыгожвае ансамбль вядомых архітэктурных збудаванняў — старая плошча з Кафедральным касцёлам; таксама ў аддзяленні намаляваны самы старажытны з захаваных і дзейных у Еўропе гадзіннікавы механізм.

Кліентаў аднаго з брэсцкіх цэнтраў банкаўскіх паслуг радуе роспіс з ліхтаршчыкам, які запальвае святло на галоўнай пешаходнай вуліцы абласнога цэнтра.

У горадзе, які натхняе на творчасць мастакоў і музыкаў, — Віцебску — на сценах выкананыя ў «акварэльнай» стылістыцы старыя вуліцы горада.

У Магілёве — выявы святкавання Купалля, ну а ў Мінску — архітэктурны комплекс на Прывакзальнай плошчы: знакамітыя 11-павярховыя вежы, якія сустракаюць усіх, хто прыбывае ў сталіцу.

Этнапраект стартаваў у 2022-м годзе, юбілейным для «Беларусбанка». Тады адна з галоўных фінансавых устаноў краіны падарыла гарадам Беларусі серыю яскравых муралаў, напоўненых легендамі і міфамі. У Лідзе такі роспіс упрыгожыў фасад жылой пяціпавярхоўкі па вуліцы Ленінскай, 17.

Каментары7

  • Be
    31.01.2024
    Nia bachu Pahoni.
  • даведка
    31.01.2024
    Скажу честно, всё выглядит откровенно по-колхозному, такого уровня отсталости не было даже в сберкассах СССР.
  • Пyдж
    31.01.2024
    БССР-овская тема, лапотно-крестьянская -- соломенные шляпки, васильки, соха, коса, народные песни.
    Ніколі не была даспадобы.
    Беларуская культура -- гэта культура тутэйшай краёвай шляхты былога ВКЛ, фальваркавай і гарадзкой, а не культура галечы і мужыкоў, якія нават ніколі не былі суб'ектам і беларускай культуры ня ведалі і ведаць сёння ня хочуць.
    Адзінае, што агульнага ў сялянства і беларушчыны, гэта тое, што яны калісьці размаўлялі по-беларуску. Але ім збольшага было і ёсць абыякава, яны "сваёй" культуры здрадзілі, і нават цяпер ёсць ядзерным электаратам Лукашэнкі. Чым больш чалавек гэкае, дзэкае і калгаснік, тым большы ён лукашыст і за Расею.
    Абапіранне на мужыкоў і сялянства -- прычына правалу беларушчыны як ідэі. 
    У Польшчы было сваё сялянства і галеча -- іх нават прыпамінюць сёння? Не.
    У Расеі -- таксама -- 90% прыгонныя рабы, але расейская культура -- гэта палацы Петэргофа і нямецка\французская арыстакратыя, афіцэры, паэты.
    Тое самае ў балтаў -- у кожны трэці там скажа, што ягоны прадзед Гедымінас, а не галадупы халоп у вышыванцы, на акім аралі зямлю замест каня.

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»27

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне62

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць