Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў 2009 годзе.

Пра гэта сведчыць праведзены аналіз курсаў на 31 снежня 2008 года і 31 снежня 2009 года.

Паводле вынікаў пяці і дзевяці месяцаў мінулага года Беларусь знаходзілася на другім месцы (наперадзе быў Таджыкістан), дзесяці месяцаў — на чацвёртым (Таджыкістан, Арменія, Казахстан), у астатнія перыяды — на першым.

У першую тройку ўвайшлі Беларусь, дзе за год афіцыйны курс даляра ўзрос на 30,14% (з 2.200 да 2.863 рублёў), Таджыкістан — на 26,63% (з 3,4519 да 4,3710 самоні) і Арменія — на 23,20% (з 306,73 да 377,89 драма).

Далей ідуць Казахстан — 22,85% (са 120,77 да 148,36 тэнге), Малдова — 18,28% (з 10,4002 да 12,3017 лея), Кыргызстан — 11,86% (з 39,4181 да 44,0917 сома), Узбекістан — 8,5% (з 1.393,0 да 1.511,4 сума), Украіна — 3,7% (з 7,700 да 7,985 грыўны), Расія — 2,94% (з 29,3804 да 30,2442 рубля), Грузія — 1,13% (з 1,6670 да 1,6858 лары) і Азербайджан — 0,26% (з 0,8010 да 0,8031 маната).

Не змяніўся курс у Туркменістане (2,85 маната).

У Латвіі курс даляра знізіўся на 1,21% (з 0,495 да 0,489 лата), Літве — на 1,86% (з 2,4507 да 2,4052 літа), Эстоніі — на 2,16% (з 11,1052 да 10,8653 кроны).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, курс даляра ўзрос на 6,24% (з 8,4715 да 9 рублёў).

Курс даляра да беларускага рубля ў снежні 2009 года ўзрос на 2,91%. Гэта пяты паказчык пасля Малдовы (10,77%), Эстоніі (4,46%), Латвіі (3,82%) і Літвы (3,54%). Афіцыйная каціроўка амерыканскай валюты павялічылася таксама ў Расіі (на 1,43%), Грузіі (на 0,69%), Таджыкістане (на 0,41%), Кыргызстане (на 0,39%), ва Узбекістане (на 0,26%), у Азербайджане (на 0,09%) і ва Украіне (на 0,05%).

У Туркменістане курс не змяніўся. Даляр патаннеў у Казахстане (на 0,24%) і Арменіі (на 2,04%).

У 2008 годзе Беларусь заняла дзевятае месца сярод краін СНД і Балтыі па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты (на 2,33%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?