Эканоміка

Урад дазволіў здаваць у эксплуатацыю дамы з незавершанымі работамі

Савет міністраў Беларусі дазволіў забудоўшчыкам здаваць у эксплуатацыю ўласнікам незавершаныя будаўніцтвам дамы з наступным завяршэннем работ, вынікае з урадавай пастановы №187 ад 19 сакавіка 2024 года.

Здымак ілюстрацыйны

Дазвол распаўсюджваецца на аднакватэрныя і шматкватэрныя блакаваныя жылыя дамы, якія ўзводзяцца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў. Згодна з дакументам, гаворка ідзе пра работы, якія «былі перанесеныя на спрыяльны перыяд іх выканання».

Пры перадачы дома ў эксплуатацыю забудоўшчык павінен паказаць кошт работ, якія яшчэ трэба будзе выканаць. Адпаведна, уласнік зможа аплаціць гэтыя работы пасля іх завяршэння.

«Калі пры прыёмцы ў эксплуатацыю аднакватэрнага жылога дома, а таксама шматкватэрнага, блакаванага жылога дома частка работ была перанесена на спрыяльны перыяд іх выканання, у дачыненні да фінансаваных з прыцягненнем бюджэтных сродкаў аб'ектаў долевага будаўніцтва ў такіх жылых дамах:

— памер выдаткаў на выкананне гэтых работ вызначаецца забудоўшчыкам з улікам прагнозных індэксаў кошту будаўніча-мантажных работ, абсталявання і іншых выдаткаў на дату іх правядзення і ўключаецца ў кошт дамовы (кошт аб'екта долевага будаўніцтва);

— забудоўшчык перадае дольшчыку дакументы, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі правоў дольшчыка на аб'ект долевага будаўніцтва, пасля выплаты кошту дамовы (кошту аб'екта долевага будаўніцтва), за выключэннем работ, перанесеных на спрыяльны перыяд», — гаворыцца ў дакуменце.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць