Грамадства4646

«Вам тут у Варшаве добра сядзець на тэлебачанні!» Як у эфіры Белсата пасварыліся Рымашэўскі і вядучы Падсасонны

Што паслужыла прадметам спрэчкі?

Сяргей Падсасонны і Віталь Рымашэўскі Сергей Подсасонный и Виталий Рымашевский Siarhei Podsasonny and Vitaly Rymaszewski
Сяргей Падсасонны і Віталь Рымашэўскі. Скрын відэа: belsat_news / YouTube

У эфіры Белсата абмяркоўвалася пытанне выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Сярод запрошаных быў дзейсны сябра Рады Віталь Рымашэўскі.

Рымашэўскі расказаў пра тое, што збіраецца ўдзельнічаць у выбарах і адзначыў, што галоўнай мэтай працы яго разам з камандай стане лозунг «Не — жалезнай заслоне паміж Беларуссю і цывілізаваным светам». Гэта адзначае «магчымасць вучыцца, вандраваць, працаваць, весці бізнес у Еўрапейскім Звязе для простых беларусаў».

Па словах палітыка, сёння 90% санкцый дзейнічае супраць простых беларусаў.

«Цягнікамі, якія не ходзяць, Лукашэнка не ездзіць. Самалётамі, што не лятаюць, Лукашэнка не лятае. Ад гэтага пакутуюць беларусы», — сказаў Рымашэўскі і заўважыў, што санкцыі павінны ўводзіцца і дзейнічаць супраць беларускага рэжыму і тых людзей, якія здзяйснялі злачынствы.

Але сёння санкцыі не дзейнічаюць, і прычына гэтага, на погляд Рымашэўскага, у тым, што «беларускія палітыкі займаюцца папулізмам, гаворачы пра санкцыі і падтрымліваючы тыя санкцыі, якія ўводзяцца супраць простых беларусаў».

Палітык заўважыў, што за апошнія два гады інвестыцыі еўрапейскіх краін у Беларусь павялічыліся.

«І грошы за абыход санкцый таксама павялічыліся. Гэта ж не Латушка гандлюе з Лукашэнкам і не Ціханоўская. А гандлююць заходнія палітыкі і дазваляюць гэта рабіць», — дадаў Падсасонны.

У гэты момант Рымашэўскі спытаў у Падсасоннага: «А вы, хіба, супраць санкцый?»

«Я за тое, каб гэтыя санкцыі запрацавалі», — адказаў вядучы і пацікавіўся, як Рымашэўскі збіраецца гэтага дасягнуць.

«Адчыніць памежныя пераходы для беларускіх грамадзян. Зменшыць колькасць адмоваў у візах, якія, напрыклад, выдае польскае консульства. Аднавіць турыстычныя візы для простых беларусаў, якія не ўдзельнічалі ў рэпрэсіях», — патлумачыў Рымашэўскі.

«А што перашкаджала Вам за чатыры гады гэта зрабіць? Пайсці ў польскае Міністэрства замежных спраў, паехаць у Літву», — пацікавіўся Падсасонны.

Рымашэўскі запэўніў, што яны гэта рабілі, але для дасягнення мэты не хапае сваіх сілаў. «Вельмі шмат галасоў, якія падтрымліваюцца часам беларускімі незалежнымі СМІ. Якія кажуць, што беларусаў трэба ізаляваць і хай яны там зрынаюць Лукашэнку. Павыязджалі ў Польшчу».

«Гэта не мой голас», — заўважыў Падсасонны.

Рымашэўскі яму запярэчыў: «Чаму не ваш? Вы сёння дэ-факта кажаце, што выступаеце за санкцыі супраць простых беларусаў. Вам тут у Варшаве добра сядзець на беларускім тэлебачанні і выступаць за тое, каб простыя беларусы сюды не прыязджалі».

«Таксама, як і вам. Беларусы сюды прыязджаюць. Не маніпулюйце, калі ласка. Не, спадар Віталь. Маніпуляцыям кажу — не. І на гэтым стаўлю кропку», — парыраваў Падсасонны.

«Гэта Вы маніпулюеце. У мінулы раз вы наўмысна абвінавацілі кіраўніцтва Каардынацыйнай рады, што яны атрымліваюць грошы. Скажыце, адкуль у Вас такія звесткі?», — працягнуў Рымашэўскі.

«Паставім на гэтым кропку. Ідзіце ў польскі суд. І калі вы дакажаце гэтую віну, то тады мы будзем з вамі размаўляць. А я выбачуся ў эфіры», — адказаў Падсасонны.

«Я вас вельмі заклікаю перастаць ганьбіць Каардынацыйную раду — адзіны орган, які сёння прапануе беларусам аб'ядноўвацца», — сказаў Рымашэўскі.

На гэта Падсасонны адказаў, што ніхто так не ганьбіць Каардынацыйную раду, як яна сама. «Спадзяюся, што ў новым складзе не будзе ніякай ганьбы, скандалаў, а будуць практычныя рашэнні. А беларусы паедуць, атрымаюць візы, і санкцыі будуць працаваць супраць рэжыму».

«Ну калі Вы не пралабіруеце», — не супакоіўся Рымашэўскі.

«Я ніякім лобінгам не займаюся», — скончыў размову Падсасонны.

Каментары46

  • No
    02.04.2024
    Традыцыйны бульбасрач.

    Рамышэўскага не было бачна і не чутна 4 гады. Чым ён займаўся?

    Ён хоць у курсе што санкцыі ўводзілі не за пратэсты 2020, а за захоп самалёта ў 2021 і міграцыйны тэрарызм лукашызма на межах ЕЗ?

    А пра вайну таксама забыўся? Ён забыўся што Бедарусь хаўруснік расеі і з нашай краіны быў напад на Украіну?

    Рамышевского гнаць назад у Беларусь
  • Повылазили
    02.04.2024
    Надо проверить нету ли утечки каких экспериментальных веществ из биолабораторий. Последние два месяца реально наблюдается какое-то восстание политических трупов. Ещё один внезапно откопался. Ждём когда Некляев с Милинкевичем подтянутся. Походу Позняк и Санников тайно провели обряд некромантии.
  • У чым праблема?
    02.04.2024
    Гэта Вы маніпулюеце. У мінулы раз вы наўмысна абвінавацілі кіраўніцтва Каардынацыйнай рады, што яны атрымліваюць грошы. Скажыце, адкуль у Вас такія звесткі?», — працягнуў Рымашэўскі.

    Дык а ў чым праблема, пане Рымашэўскі? Можна адказаць на некалькі простых пытаньняў. Чаго дасягнула Каардынацыйная рада за чатыры ажно гады сваёй кіпучай дзейнасьці? (Менавіта «дасягнула», а не «прапанавала», «паставіла праблему» і г.д.) Другое пытаньне. Як у складзе Каардынацыйнай рады апынуліся зусім нікому невядомыя людзі накшталт «прадстаўніка дыяспары Аджарыі», «прадстаўніка чэскага студэнцтва Паршанкова» і г.д.? Хто ўсе гэтыя людзі, каго яны прадстаўляюць і хто ім даваў мандат прадстаўляць беларусаў цягам ажно чатырох гадоў? Чаму менавіта Аджарыя і чэскае студэнцтва, а не, напрыклад, Кіпр і літоўскае студэнцтва? Ці яшчэ, напрыклад, пытаньне. Як бы пан Рымашэўскі мог бы патлумачыць факт, што яго добрыя знаёмыя з Каардынацыйнай рады сьлёзна скардзяцца на тое, што яны атрымліваюць усяго толькі чатырыста эўра стыпэндыі (рэальнае інтэрвію на Ўнэце, якое спадарства можа сабе выгугліць), а потым гэтыя ж знаёмыя цэлае лета лятаюць самалётамі з Прагі ў Варшаву на вашыя пастаянныя сустрэчы? Пытаньні абсалютна простыя, навадзячыя амаль што... За чатыры гады пан Рымашэўскі мог бы даўно ўжо адказаць на гэтыя і падобныя пытаньні (гэтыя я прывёў чыста для прыкладу, першае што ў галаву прыйшло, так што гэта толькі верхавіна айсбэргу).

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе7

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →