Свет

Дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы атрымаў мандат на мясцовых выбарах у Польшчы

Этнічны беларус Ігар Лукашук атрымаў мандат прадстаўніка ў сейміку Падляскага ваяводства, дзе будзе адстойваць правы нацыянальнай меншасці, паведамляе «Белсат». 

Ігар Лукашук, дырэктар II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, выступае перад удзельнікамі Міжнароднага дня беларускай адукацыі ў Беластоку. 3 чэрвеня 2023 года. Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Дырэктар Гайнаўскага ліцэя з беларускаю моваю навучання Ігар Лукашук балатаваўся паводле спісу «Грамадзянскай кааліцыі» ад пяці паветаў Падляскага ваяводства (Беластоцкага, Бельскага, Высокамазавецкага, Гайнаўскага і Сямятыцкага).

Палітык нарадзіўся ў Гайнаўцы ў 1978 годзе. З 2018-га — дэпутат сейміку Падляскага ваяводства, з 2014 да 2018 года кіраваў радаю Бельску-Падляскага. Падчас перапісу 2021 года, які праходзіў у Польшчы, Лукашук актыўна агітаваў этнічных беларусаў на Беласточчыне, каб пазначалі сябе як беларусаў. Атрымаў медаль «Гонар і годнасць» ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі за захаванне беларускамоўнага статусу сваёй навучальнай установы.

Каментары

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць