Сяргей Церабавец знойдзены. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў інстаграме, прысвечаным збору сродкаў ягонай дачцэ Лізе.
Падрабязнасцей на гэты момант няма.
Апошнім часам Сяргей Церабавец працаваў у Польшчы. Ён — сталяр-станочнік, і знайшоў у суседняй краіне працу па спецыяльнасці: рабіў мэблю для яхт.
Мужчына звольніўся з працы і павінен быў вярнуцца да жонкі і дзяцей (акрамя Лізы ў сям'і ёсць яшчэ два старэйшыя хлопчыкі), але беларускую мяжу так і не перасёк. Для Лізы днямі сабралі амаль два мільёны даляраў на дарагі ўкол.
Апошні раз Сяргея бачылі ў Гданьску (там ён жыў і працаваў) на аўтавакзале PKS Gdańsk. Адтуль ён меў ехаць на аўтобусе ў Мінск. Ці сеў мазырчук у выніку ў аўтобус, сям'я не ведае.
Каментары