Грамадства99

Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса хочуць зноў судзіць. Згодна з раскладам Мінскага гарадскога суда, справу будзе разглядаць суддзя Жанна Брысіна 29 красавіка. Працэс будзе закрытым.

На сайце Вярхоўнага суда гаворыцца, што на паседжанні будуць разглядаць «іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне», заўважыў reform.news. 

Такая ж фармулёўка фігуруе ў судзе супраць палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Уладзіміра Цыгановіча і Дзмітрыя Папова, працэс супраць якіх прызначаны на 25 красавіка ў Гомельскім абласным судзе. 

У маі 2023 года Паўла Белавуса прыгаварылі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначылі штраф у 500 БВ і ўжылі спецканфіскацыю. Белавуса ўдады абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да санкцый, кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем. Ён прызнаны палітвязнем і адбывае тэрмін у шклоўскай калоніі №17.

Каментары9

  • Жора
    21.04.2024
    Нават з тым, што Белавус быў банальным грантасмокам і менавіта грантамі атрымаў лідарства на рынку нацыянальнай атрыбутыкі... і пазней інфармайцыйна абслугоўваў прарасейскага Бабарыку, адкінуўшы беларускую мову і ўсё нацыянальнае, лукашысцкай турмы ён не заслугоўвае. Хопіць за ягоныя антыбеларускія дзеянні яму таго часу, які ўжо адсядзеў.
    • Як
      21.04.2024
      Жора, шмоня, а што ты карыснага зрабіў для краіны акрамя трызнення ў каментарах? Менавіта твае ілжывыя каментары з’яўляюцца антыбеларускімі дзеянні.
      • Жора
        21.04.2024
        Як, у якой частцы мае каментары з'яўляюцца ілжывымі?
        Белавус - грантасмок? Несумненна, колькі Белавус у АртСядзібе на пару з Франакам Вячоркам атрымалі грантаў? Пацікаўцеся.
        Белавус падтрымаў Бабарыку? Несумненна, той хто бачыў сацсеткі Сымбальбая перад выбарамі, пацвердзіць.
        Бабарыка - прарасейскі? Несумненна. Вы недзе бачылі нацыянальную рыторыку ў Бабарыкі, альбо заклікі да выхадаў з саюзаў з Расеяй? 
        Дык дзе ілжывыя каментары?
        Наконт традыцыйнага офісаўскага "а што зрабілі вы", усур'ёз думаеце буду на "эстрэмісцкім" рэсурсе справаздачу з дэанонам рабіць?
        Ох, дзеці. Гаротныя дзеці...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць