У БДМУ супрацоўнікам забаранілі свабодна ўдзельнічаць у канферэнцыях і семінарах
Студэнты і выкладчыкі збіраюць подпісы пад петыцыяй.
Рэктар БДМУ Сяргей Рубніковіч змяніў правілы ўнутранага распарадку. Цяпер супрацоўнікі ўніверсітэта не могуць удзельнічаць у навуковых канферэнцыях, з'ездах, навучальных курсах, якія не прадугледжаны планам Міністэрства аховы здароўя, распавядаюць праваабаронцы з Mayday team.
Рабіць гэта можна толькі па «спецыяльным дазволе». Гэта ж рашэнне тычыцца чытання лекцый у афлайн– і анлайн-рэжыме: цяпер іх неабходна ўзгадняць з дэканам або рэктарам.
Супрацоўнікі і студэнты БДМУ запусцілі петыцыю на імя Міністэрства аховы здароўя з патрабаваннем адмяніць гэтае рашэнне. На іх думку, яно не адпавядае беларускаму заканадаўству і міжнародным пагадненням.
Каментары