Свет22

Ва Уладзівастоку арыштавалі амерыканскага салдата, які служыў у Паўднёвай Карэі

Расійскія ўлады кажуць, што гаворка пра чыста бытавое злачынства

Гордан Блэк. Фота: Shot

Расійская і амерыканская прэса паведамляюць, што ва Уладзівастоку на мінулым тыдні быў арыштаваны сяржант амерыканскай арміі Гордан Блэк. Расійскія ўлады кажуць, што гаворка ідзе пра чыста бытавое злачынства — збіццё і крадзеж, піша Бі-бі-сі.

Гордан Блэк быў арыштаваны Першамайскім раённым судом Уладзівастока 3 мая.

У панядзелак прэс-аташэ сухапутных сіл арміі ЗША Сінція Сміт паведаміла прэсе, што міністэрства абароны паведаміла аб арышце штаб-сяржанта Гордана Блэка яго родных, а Дзярждэпартамент аказвае яму неабходную консульскую падтрымку.

Па інфармацыі з расійскіх крыніц, Блэк прыехаў ва Уладзівасток да сваёй дзяўчыны, з якой пазнаёміўся, па адных даных, у Паўднёвай Карэі, а па іншых — праз інтэрнэт, праз некаторы час збіў яе і скраў 200 тысяч рублёў (каля 2200 даляраў).

Амерыканская тэлекампанія NBC у панядзелак паведаміла, што Блэк служыў у Паўднёвай Карэі, а ва Уладзівасток адправіўся перад паездкай дадому, не паведаміўшы пра гэта камандаванню.

Каментары2

  • бабруйчанін
    07.05.2024
    ))) А чаму ні ў паўночную Карэю???))) Ваенны ..штатаўскі...
  • Уйок
    07.05.2024
    Руская прошма заманіла хлопца ў пуцінскую пастку.

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна14

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць