Грамадства

Аляксандар Класкоўскі: пра рэфэрэндум мусяць паведамляць больш аўтарытэтныя крыніцы

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што выключаць магчымасьці будучага рэфэрэндуму наконт саюзнай дзяржавы нельга – такая пагроза існуе: «Але б я ня стаў перабольшваць паведамленьня бульварнай прэсы. Пра мажлівасьць правядзеньня рэфэрэндуму мусіла б паведаміць больш аўтарытэтная крыніца. Напрыклад, у Крамлі».

Нагадаем, што пра рэфэрэндум напісала расейская газэта «Жизнь». У артыкуле «Саюзу далі тэрмін» (аўтар – Андрэй Грабнёў), у прыватнасьці, аптымістычна, у стылі дзесяцігадовай даўніны, сьцьвярджаецца: «Яшчэ ніколі Беларусь і Расея не былі настолькі блізкімі да саюзу. Як стала вядома нашай газэце, на мінулай сустрэчы ў Сочы Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі дату рэфэрэндуму па стварэньні адзінай дзяржавы. Да гэтай пары (...) дыялёг двух прэзыдэнтаў ніяк не клеіўся. Пацяпленьне акрэсьлілася гэтым летам, калі Пуцін адправіўся зь візытам у Менск. Лукашэнка прыняў госьця цёпла, разьлічваючы на працяглыя размовы. Але расейскі прэзыдэнт сьпяшаўся назад, і размове суджана было адбыцца толькі цяпер, у Сочы. Затое вынік пераўзышоў усе спадзяваньні – такіх прадуктыўных вынікаў ня мог спрагназаваць ніхто».

За артыкул у «Жизни», падмацаваны нібыта заявай Івана Макушка – прэс-сакратара дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна, неабачліва (?) ухапіліся беларускія СМІ.

Аднак аказваецца, што газэта «Жизнь» – звычайнае жоўтае выданьне (аналяг расейскай «Камсамолкі»), што змагаецца за месца пад сонцам, прыцягваючы чытачоў гучнымі загалоўкамі. У асноўным гэта артыкулы пра зорак расейскіх тэлеканалаў: спартоўцаў, сьпевакоў, актораў. Напрыклад: «Шэву [Андрэя Шаўчэнку] абрабавалі», «Мадона ў небясьпецы», «Калягіна падазраюць у згвалтаваньні», «Падольская: я вінаватая ў сьмерці бацькі». «Русалка сплыла ад Тарзана». На сайце «Жизни» ёсьць абавязковыя для такіх праектаў пікантныя фота.

Заявы прэс-сакратара кіраўніка саюзнай дзяржавы Івана Макушка ставіць пад сумненьне палітоляг Андрэй Суздальцаў таксама ставіць пад сумненьне: «Я не давяраю паведамленьням прэс-службы Паўла Барадзіна, -- заявіў ён у інтэрвію парталу Euramost.Org. (…) – Заявы барадзінскага ведамства, – гэта, прабачце, усё роўна як карканьне крумкачоў. За апошнія пяць-шэсьць гадоў мы наслухаліся ад Пал Палыча і ягоных падначаленых столькі розных байкаў і заяваў, што, паверыўшы іх словам, можна нават уявіць, што мы даўно жывем у гэтай Саюзнай дзяржаве».

Зьвярнуў А. Cуздальцаў увагу і на «неардынарнасьць асобы» беларускага лідэра: «Аляксандар Лукашэнка можа пагадзіцца з усімі прапановамі Пуціна, але выйдзе з кабінэту – і адразу пра іх забудзецца. У Расеі гэта цудоўна ведаюць».

Дык каму выгадна штучнае падаграваньне тэмы будучага рэфэрэндуму?

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць