Свет77

Расійскі амерыканец Джэф Монсан начапіў майку са свастыкай. Але яму за гэта нічога не будзе

53-гадовы колішні баец ММА Джэф Монсан, які нарадзіўся і большую частку жыцця правёў у ЗША, але ў 2013 годзе пераехаў у Расію, прыняўшы мясцовае грамадзянства і адмовіўшыся ад амерыканскага, дням апублікаваў сваё фота ў майцы з нацысцкай свастыкай. Але караць яго за гэта ніхто не збіраецца. 

Джэф Монсан (справа) у майцы са свастыкай

Рэч у тым, што Монсан не толькі надрукаваў свастыку, але паралельна змясціў на майцы антыізраільскія матывы. Маўляў, такім чынам ён пратэстуе супраць фашызму ў любой яго праяве.

«На жаль, сёння ў свеце праз столькі гадоў зноў узнікае пагроза фашызму. Па іроніі лёсу, менавіта Ізраіль, краіна, якая стала ахвярай нацыстаў, цяпер займаецца генацыдам і этнічнымі чысткамі ў Палесціне пры падтрымцы ЗША», — заявіў колішні амерыканскі грамадзянін, а цяпер апантаны прыхільнік Пуціна і дэпутат рэгіянальнага парламента Башкартастана. 

Гэты парламент, дарэчы, таксама не збіраецца ладзіць ніякага разбіральніцтва з нагоды фота свайго дэпутата. Ягоны спікер заявіў, што, маўляў, западозрыць байца MMA ў сімпатыях да нацызму нельга, а малюнак на ягонай футболцы змяшчае відавочнае асуджэнне праяў фашызму ў любой форме.

Як баец ММА Джэф Монсан дасягнуў вядомасці і асноўных поспехаў у нулявыя гады. Падчас жыцця ў Амерыцы ён адзначаўся прыхільнасцю да крайне левых поглядаў, сярод іншага дэманструючы сімпатыі да пуцінскай Расіі. 

22 сакавіка 2013 года Джэф Монсан заявіў, што гатовы памяняць грамадзянства ЗША на грамадзянства Расіі і свае намеры ўрэшце здзейсніў. Расійскае грамадзянства для яго было ўхвалена ў снежні 2015 года і нададзена ўказам Пуціна 28 мая 2018 года. У 2023 годзе Монсан канчаткова выйшаў з амерыканскага грамадзянства. У Расіі ж ён горача падтрымлівае ўсё, што робіць пуцінскі рэжым, неаднойчы наведваючы самаабвешчаныя рэспублікі і выказваючыся ў іх падтрымку.

У верасні 2023 года Монсан быў абраны ў парламент Рэспублікі Башкартастан, а таксама ўваходзіў у каманду Пуціна на апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Расіі. У чэрвені 2024 года публічна прыняў іслам у цэнтры Масквы ў знак салідарнасці і падтрымкі Палесціны.

Каментары7

  • Так
    10.07.2024
    Россия должна быть уничтожена, фафызм тут, фафызм там, смешна чуць, як усе абзываюцца гэтым тэрмінам, якога не разумеюць. І ўсё на фоне, што многія беларусы не хочуць бачыць відавочны працяг СССР - РФ, а таксама рэсаветызацыі ў РБ.
  • Так
    10.07.2024
    Можна дадаць, што прапалестынскія і антыізраільскі сілы падтрымліваюць шматлікія левыя, асабліва левыя на Захадзе. У тым ліку сацыяліст і былы камуніст Жан-Люк Мэлэншон, якога кааліцыя атрымала найбольш галасоў ва Францыі. Ужо не кажучы пра розных BLM актывістаў.

    А вось правыя, якіх у СМІ любяць называць "крайнеправымі", або "ультраправымі", падтрымліваюць Ізраіль. Таму многія вядомыя франузскія жыды галасавалі на RN.
  • Так
    10.07.2024
    І з улікам таго, што ў іншых месцах (а ў іншых не) падкрэсліваецца светапогляд ці палітычная арыентацыя, можна было напісаць, што Монсон - анархіст.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй3

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў36

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй3

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць