Шрайбман прапанаваў апазіцыі, што можна рабіць з бюлетэнямі на выбарах-2025
«Калі пісаць на бюлетэнях прозвішчы палітзняволеных, члены камісій згадаюць аб гэтай праблеме».

Палітолаг Арцём Шрайбман прапанаваў адну з магчымых стратэгій мабілізацыі на прэзідэнцкія выбары — 2025. Заяву ён зрабіў падчас дыскусіі на фестывалі «Тутака».
Цэнтральнай тэмай сцэнарыя палітычнай мабілізацыі, на думку Шрайбмана, павінна стаць тэма палітзняволеных. Ён прапануе пісаць у выбарчых бюлетэнях прозвішчы палітвязняў.
«Мы ўсе разумеем, што гэты палітычны запал не перажыве наступны дзень пасля выбараў. То хаця б людзі, якія ў гэтым удзельнічалі, і члены камісій, якія будуць адкрываць гэтыя бюлетэні, згадаюць аб гэтай праблеме. Міжнародная супольнасць згадае пра яе, Лукашэнку яшчэ раз нагадаюць пра яе. Менавіта такія напаміны прыводзяць да нейкіх абмежаваных саступак. Таму ў гэтым я бачу адзіны канструктыўны патэнцыял мабілізацыі».
-
Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»
-
Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця
-
Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары