Усяго патроху

Прагноз надвор’я на 12—14 лютага

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 12 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёва‑заходняй палове, днём у многіх раёнах снег, мокры снег. Па поўдні магчымы дождж. Месцамі мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу па поўдні ў асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—8°С, па паўночным усходзе да мінус 11°С, днём 0 — мінус 7°С.

У Мінску 12 лютага воблачна. Часам снег, ноччу невялікі. Слабая мяцеліца, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 4—6°С.

У наступныя двое сутак, 13 і 14 лютага, па краіне чакаецца воблачна. 13‑га часам снег, мокры снег, месцамі мяцеліца. У паўднёвых раёнах ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°С, днём мінус 1—6°С, па поўдні на працягу сутак каля 0°С. 14 лютага часам снег, мокры снег, слабая мяцеліца. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 6°С, ноччу па Віцебскай вобласці да мінус 8°С.

У Мінску 13 лютага воблачна, часам снег, мокры снег, слабая мяцеліца. Слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, з пераходам на паўночна‑ўсходні 6—11, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—7°С, днём мінус 3—5°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе20

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

Трамп сказаў, што Сі Цзіньпін занадта высокі для кітайцаў3

Колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па Кіеве павялічылася да 24 чалавек1

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2026»1

Можа і добра было б, каб мужчыны рабілі гэта 20 разоў на месяц13

Пад Бабруйскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

Беларуска выйграла падарожжа за 12 тысяч рублёў і вырашыла яго прадаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе20

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць