Здарэнні

Прадзюсер Шульман пазычаў па 60 тысяч даляраў

пад слова гонара. Цяпер пацярпелыя дабіваюцца вяртання грошай праз суд.

пад слова гонара. Цяпер пацярпелыя дабіваюцца вяртання грошай праз суд.

Сёння падчас адкрытага пасяджэння па справе дырэктара ПУП «Клас‑Клуб ДК» Генадзя Шульмана ў судзе Савецкага раёна Мінска абвінавачаны не прызнаў сябе вінаватым па ўсіх прад’яўленых абвіначваннях.

Ураджэнец Мінска Генадзь Шульман абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства), ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 216 (прычыненне маёмаснай шкоды ў буйным памеры без прыкмет крадзяжу) Крымінальнага кодэкса. Пацярпелымі па гэтай справе праходзяць 11 чалавек.

Старшынюе ў судзе Іна Лаўкова, дзяржаўны абвінаваўца — намеснік пракурора Савецкага раёна Руслан Мінец, адвакат — Алена Пугачова.

Па хадайніцтве абвінавачванага і абароны прынята рашэнне аб’яднаць у адну вытворчасць гэтую крымінальную справу і крымінальную справу па абвінавачанні Генадзя Шульмана па ч. 4 арт. 209 КК, якая паступіла ў суд 29 студзеня 2010 года.

Дзяржабвінаваўца паведаміў падчас суду, што ад 2004 да 2009 года Генадзь Шульман пазычыў вялікія сумы грошай у шэрага прыватных асоб, а таксама ў ЗАТ «Сомбелбанк».

Шляхам падману і злоўжывання даверам нанёс шкоду (з улікам пазыкаў і некаторых працэнтаў) на сумму больш за Br641 млн.

Грошы дырэктар «Клас‑Клуб ДК» нібыта пазычаў у сваіх знаёмых і сяброў для правядзення канцэртаў з абяцаннем вярнуць пасля атрымання прыбытку.

Некаторыя пацярпелыя пазычалі па 60 тысяч даляраў без працэнтаў, нават добра не разбіраліся, як і калі абвінавачаны Шульман будзе вяртаць грошы.

Абвінавачаны карміў іх казкамі, што бізнэс ідзе дрэнна і грошай няма.

Хаця нават у 2009 годзе падчас расследвання махлярстваў Шульман арганізаваў 2 спектаклі Яўгенія Грышкаўца з аншлагамі.
Пацярпелыя не вераць, што грошай, каб аддаць пазыкі, у прадзюсера не было, а таксама сведчаць, што сам Шульман вёў «багемны лад жыцця».

Падчас судовага разбіральніцтва таксама высветлілася, што кіраўнік «Клас‑Клуб ДК» не выплочваў заробкі супрацоўнікам фірмы. Акрамя таго, Генадзя Шульмана абвінавачваюць у злосным хуліганстве,

збіцці няпоўнагадовага на тэрыторыі школы.

49‑гадовы Шульман знаходзіцца пад вартай ад 5 кастрычніка 2009 года. Раней ён судзімы не быў. Дырэктарам кампаніі з’яўляецца з 1992 года. Арганізоўваў у Беларусі канцэрты DeepPurple, Scorpions, Nazareth, Whitesnake, Роберта Планта, Патрысіі Каас, Крыса дэ Бурга.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык прыфрантовай вобласцю Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік6

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык прыфрантовай вобласцю Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Клон» малдаўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы1

Казарцаў: Буду ў «Міратворцы» са Святланай Алексіевіч, Максам Каржом і Сяргеем Ціханоўскім49

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?9

У Германіі ў адной са старых кніг неспадзявана знайшлі дарчы надпіс Альберта Эйнштэйна1

У Полацкім раёне карова захрасла галавой у трактарным каўшы

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі27

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык прыфрантовай вобласцю Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік6

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык прыфрантовай вобласцю Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць