Грамадства2828

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі

Міністэрства замежных спраў Ізраіля ў сваім афіцыйным акаўнце ў сацсетцы X адрэагавала на выказванні Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв'ю тэлеканалу Al Arabiya, якія былі расцэненыя ў яўрэйскай дзяржаве як антысеміцкія.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Гэтыя заўвагі, зробленыя прэзідэнтам Беларусі — краіны, якая занадта добра ведае жахі Халакосту, здзейсненага на яе ўласнай зямлі, — у яго інтэрв'ю тэлеканалу Al Arabiya, з'яўляюцца непрымальнымі і глыбока трывожнымі.

Любыя параўнанні паміж Халакостам яўрэйскага народа і справядлівай вайной Ізраіля супраць тэрарызму павінны быць катэгарычна адхіленыя.

Гэтак жа жахае і адраджэнне мярзотных, састарэлых антысеміцкіх тэорый змовы, якія даўно павінны былі адысці ў гісторыю», — гаворыцца ў заяве ізраільскага МЗС.

Перад гэтым Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya заявіў, што Ізраілю варта быць больш асцярожным у сваіх дзеяннях у кантэксце цяперашняга канфлікту на Блізкім Усходзе.

Ён таксама раскрытыкаваў дзеянні Ізраіля ў сектары Газа, заявіўшы, што масавыя ахвяры сярод мірнага насельніцтва, у тым ліку жанчын і дзяцей, негатыўна паўплывалі на стаўленне да Ізраіля ў свеце. 

«Таму тут трэба Ізраілю быць акуратнейшымі, асцярожнейшымі. Яны ўжо і так у сусветнай супольнасці атрымалі такі рэйтынг, што далей няма куды, разбамбіўшы Газу. Нават у гісторыю многія паглядзелі: «Які Халакост?! Які можа быць Халакост, пра які ізраільцяне казалі, калі яны забілі столькі людзей, і перш за ўсё жанчын і дзяцей? — адзначыў Лукашэнка. — Там наогул усё сцерлі з твару зямлі. Якісьці курорт збіраюцца на касцях людзей пабудаваць. Гэта ж глупства поўнае».

На заканчэнне тырады Лукашэнка параіў ізраільскаму кіраўніцтву «ўзяць галаву ў рукі» і задумацца пра будучыню сваёй дзяржавы. Паводле яго слоў, далейшая эскалацыя канфлікту можа прывесці да цяжкіх наступстваў, і нават наяўнасць ядзернай зброі не гарантуе бяспекі краіны.

Таксама ён згадаў Ізраіль, згадваючы пра пачатковы этап развязанай Расіяй пры сваёй ўласнай падтрымцы поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Ён абвінаваціў яўрэйскую дзяржаву ў тым, што яна, маўляў, разам з Ватыканам у той час перашкодзіла дасягненню міру, на які быў нібыта гатовы пайсці Пуцін, але яго падманулі:

«Чарговы раз, напэўна, — я ведаю — гэтыя сілы падманулі. Гэта быў Ватыкан. І, што дзіўна, яўрэйскае лобі, ізраільцяне. Яны ад імя Зяленскага заяўлялі: усё, ідзём на мір, згаджаемся. Ну і іншыя».

Каментары28

  • %
    16.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Яўгенія
    16.06.2026
    Так! Не спорце з прафесіянальным гісторыкам!
  • Говорун
    16.06.2026
    Израильскому СМИ сказал бы, что война абсолютно справедливая и что он в молодости носил пейсы.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць