Вайна

Літва перадасць Украіне комплексы СПА малой далёкасці. У планах таксама — перадаць 5000 дронаў да зімы

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце анансавала новы пакет вайсковай дапамогі з комплексамі СПА і іншым абсталяваннем, які павінен паступіць ва Украіну да пачатку верасня.

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Пра гэта яна сказала на прэс-канферэнцыі ў Кіеве з прэзідэнтамі Украіны і Польшчы Уладзімірам Зяленскім і Анджэем Дудам, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Са слоў Шыманітэ, пазіцыя Літвы ў вайне выразная і простая: Украіна павінна выйграць, Расія павінна прайграць.

«На нашай сустрэчы сёння я праінфармавала прэзідэнта Зяленскага, што найноўшы пакет вайсковай дапамогі ад Літвы паступіць ва Украіну да пачатку верасня.

Ён будзе ўключаць комплексы СПА малой далёкасці, ракеты, супрацьдроннае і іншае абсталяванне, зброю і боепрыпасы», — удакладніла прэм'ер Літвы.

Акрамя таго, адзначыла яна, Літва размясціла 35 мільёнаў еўра на закупку радараў і абсталявання для размініравання для Украіны.

«Да канца восені мы спадзяемся, што зможам таксама перадаць больш за 5 тысяч дронаў літоўскай вытворчасці», — сказала таксама Шыманіце.

Раней у жніўні пад Кіевам адбыліся паўторныя выпрабаванні баявых беспілотнікаў літоўскай вытворчасці ў прыфрантавых умовах.

Гэтыя выпрабаванні былі арганізаваны для таго, каб Украіна магла выбраць прадукцыю, якая лепш за ўсё адпавядае патрэбам украінскіх вайскоўцаў.

Пяць літоўскіх вытворцаў баявых беспілотнікаў паспяхова завяршылі выпрабаванні і будуць запрошаны да прадстаўлення канчатковых прапаноў і заключэння кантрактаў на вытворчасць беспілотнікаў.

Плануецца перадаць Украіне беспілотнікі літоўскіх вытворцаў на суму 5 млн еўра, а таксама закупіць такую ж тэхніку для Узброеных сіл Літвы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў18

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць