Усяго патроху66

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну

У лабараторыі іхтыялогіі Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) заклікалі беларускіх рыбакоў звяртацца ва ўстанову ў выпадку, калі ім трапіцца сонечны акунь, і прынесці ім жывую ці замарожаную рыбіну, піша Telegraf.news.

Сонечны акунь. Фота ілюстрацыйнае

У пачатку чэрвеня рыбак з Мінска паведаміў, што злавіў на ізаляваным дзікім вадаёме ў Дзятлаўскім раёне сонечнага акуня. Але самой рыбіны жыўцом навукоўцы самі не бачылі.

«Для таго, каб мы сцвярджалі, што сонечны акунь засяліў нейкі вадаём у Беларусі, нам патрэбны ваўчар, гэта самая рыбка, якую вылавілі. А то паказваюць фатаграфіі ў сацсетках, а рыба дзе?» — сказала загадчыца лабараторыі Алена Гайдучэнка ў праграме тэлеканала «Беларусь 1».

Таму яна папрасіла рыбакоў у выпадку, калі ім трапіцца сонечны акунь, тэлефанаваць альбо пісаць у лабараторыю, але не смажыць і не выпускаць рыбу.

«Для пацверджання патрэбная рыбка. У ідэале — жывая, у крайнім выпадку — замарожаная», — адзначыла Гайдучэнка.

Яна таксама расказала, што спачатку сонечнага акуня прывезлі ў Беларусь як рыбу для акварыума.

«Потым камусьці прыйшло ў галаву адпусціць рыбку на волю, а яна ўзяла і прыжылася», — адзначыла прадстаўніца НАН.

Сонечны акунь родам з Паўночнай Амерыкі. Упершыню на еўрапейскім кантыненце ён з'явіўся ў 1877 годзе. Дзякуючы добра развітай здольнасці адаптавацца да новых умоў пражывання сонечны акунь паспяхова рассяліўся па вадаёмах Еўропы.

У Беларусі гэты від рыбы адносіцца да інвазіўных (непажаданых), бо складае харчовую канкурэнцыю для прадстаўнікоў мясцовай іхтыяфаўны, знішчаючы пры гэтым іх ікру. Акрамя таго, гэтыя рыбы ядуць малюскаў і рыбных малянят.

Сонечныя акуні хутка размножваюцца і паступова выцясняюць са спрадвечных месцаў пражывання звычайнага рачнога акуня. Дарэчы, сонечнага акуня можна ўжываць у ежу людзям.

Каментары6

  • Чел
    30.08.2024
    Этот блюгилл выполняет в штатах роль нашего карася. Живет в каждой луже, мелкий, промысловой ценности не имеет. Пожарить вкусный.
  • Сабака Эўропы
    30.08.2024
    На Кіпры жывуць гэтыя акуні ў дамах разам з нашымі паласатымі, плоткамі і ўсімі астатнімі і нікога не аб'ядаюць. Не шукайце праблем там дзе іх няма.
  • Кастусь
    30.08.2024
    ● , а я адзин раз бачыу самаго лукашэначку. Прауда гэна было 23 годы таму, пожа не павераць

Праўладны экзітпол агучыў першыя лічбы. Лукашэнку намалявалі 87,6%3

Праўладны экзітпол агучыў першыя лічбы. Лукашэнку намалявалі 87,6%

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр замежных спраў Літвы дасціпна пракаментаваў беларускія «выбары» ФОТА8

На польска-беларускай мяжы затрымалі маладую дзяўчыну6

Сем нагод, каб наведаць самы ўсходні райцэнтр Беларусі1

У Вільні пасля рамонту вярнулі на дом шыльду Браніслава Тарашкевіча ФОТА1

На Гомельшчыне прадпрыемствам загадалі адключыць інфармацыйныя экраны1

Памятны знак паўстанцу 1863 года Фалькоўскаму ў Лідзе знаходзіцца на ранейшым месцы1

Выйшаў на волю палітвязень Часлаў Канановіч1

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праўладны экзітпол агучыў першыя лічбы. Лукашэнку намалявалі 87,6%3

Праўладны экзітпол агучыў першыя лічбы. Лукашэнку намалявалі 87,6%

Галоўнае
Усе навіны →