24-гадовы беларус трапіў ва ўкраінскі палон. Як ён апынуўся на вайне?
Яго ўзялі ў палон на першым жа баявым заданні.

Украінскі праект «Хачу жыць» апублікаваў відэа з палонным беларусам, які трапіў у шэрагі расійскіх войскаў пасля працы ў Луганску.
24-гадовы Дзмітрый Ананчык скончыў калежд па спецыяльнасці токар — слесар па рамонце аўтамабіляў. У Беларусі працаваў у лагістычнай кампаніі, пасля ў будаўніцтве.
У Луганск ён прыехаў працаваць на будоўлю памочнікам плітачніка. Да 20 снежня 2024-га павінен быў скончыць працу на аб'екце і ехаць назад, але паліцыя схапіла яго раней разам з «нелегальнымі грамадзянамі».
«Абулі, адзелі і адправілі на палігон», — апісвае Ананчык. Прызнаецца, што быў выпіўшы, таму пад прымусам падпісаў кантракт.
На паперы на кантракце ў расійскіх войсках ён лічыцца 10 снежня 2024 года. Яго ўзялі радавым стралком
19 снежня яго адправілі на першае баявое заданне — і мужчына адразу трапіў у палон.
«Таварыша забіла, а мяне ўзялі ў палон», — расказвае ён.
У Дзмітрыя маленькі сын, з жонкай ён у разводзе.
-
Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў
-
Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час
-
У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары