Ён правёў за кратамі паўтара года, пакуль не быў вызвалены па памілаванні.

Канановіча затрымалі ў ліпені 2023 года, Часлаў працаваў намеснікам дырэктара ў ЗАТ «Спецаргбуд».
Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах), а ў снежні 2023 года суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў Канановічу пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вядома, што Часлаў дзеля змякчэння прысуду зрабіў некалькі ахвяраванняў у падкантрольныя ўладам дабрачынныя арганізацыі, а таксама ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.
Пакаранне адбываў у Магілёўскай калоніі.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары