Вайна1111

Сікорскі расказаў, як прымусіць Пуціна спыніць вайну

«Мяне турбуе, што ўвесь час абмяркоўваюць «чырвоныя лініі» Уладзіміра Пуціна, але ніколі — нашыя», — заявіў міністр замежных спраў Польшчы.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі даў інтэрв'ю Le Monde. Прыводзім асобныя моманты.

Адказваючы на пытанне, ці павінны саюзнікі дазволіць Украіне наносіць удары дальнабойнымі ракетамі па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Расіі,

Сікорскі звярнуў увагу, што гэта залежыць ад жаданай мэты: перамога Украіны, пад якой ён разумее аднаўленне кантролю над міжнародна прызнанымі межамі, ці здольнасць Украіны выстаяць. Праблема другой стратэгіі заключаецца ў тым, што здольнасць Кіева вытрымаць агрэсію не бязмежная.

Міністр замежных спраў Польшчы нагадвае, што ўварванне Расіі ў лютым 2022 года было асуджана Генеральнай Асамблеяй ААН.

«Гэта азначае, што ахвяра агрэсіі мае права бараніць сябе, у тым ліку на тэрыторыі агрэсара. Гэтае галасаванне замацоўвае не толькі права Украіны, але і абавязак міжнароднай супольнасці прыняць контрмеры для аднаўлення прымянення міжнароднага права, якое прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін груба парушыў», —

лічыць Сікорскі.

Чаму Польшча мае права збіваць расійскія ракеты над Украінай

«Я разумею аргументы тых, хто лічыць важным кантраляваць інтэнсіўнасць канфлікту. Аднак што мяне турбуе, дык гэта тое, што ўвесь час абмяркоўваюць «чырвоныя лініі» Уладзіміра Пуціна, але ніколі — нашыя», — заўважае Сікорскі.

Палітык звяртае ўвагу, што Польшча — адзіная краіна ў Еўрасаюзе, якая мяжуе і з Расіяй, і з Украінай.

«У нас ёсць даволі відавочная чырвоная лінія: не дапусціць гібелі нашых грамадзян ад ракет або расійскіх беспілотнікаў, якія ўрываюцца ў нашу паветраную прастору з-за таго, што рускія страцілі кантроль над імі.

І я не разумею, чаму Украіна не мае магчымасці збіваць бамбардзіроўшчыкі, якія запусцілі гэтыя ракеты, або нанесці ўдар па авіябазах, з якіх яны былі запушчаныя. Мне здаецца, яны — цалкам законныя ваенныя цэлі».

Па словах Сікорскага, Украіна просіць Польшчу аб дапамозе ў абароне сваёй паветранай прасторы, і Польшча мае права збіваць ракеты над тэрыторыяй Украіны.

«Паводле нашай Канстытуцыі, першым абавязкам польскага войска з'яўляецца абарона нашых граніц, у тым ліку і паветранай прасторы. Калі ракета набліжаецца да нашай паветранай прасторы, маё асабістае меркаванне такое, што мы маем права на самаабарону. Гэтым ракетам тут зусім не месца», — абгрунтоўвае сваю пазіцыю Сікорскі і дадае:

«Уявіце сабе рэакцыю грамадскай думкі, калі б расійскія ракеты наблізіліся да паветранай прасторы Францыі… А ўспомніце дэбаты, калі кітайскі паветраны шар, які не ўяўляў пагрозы, праляцеў над ЗША. Тут гаворка ідзе пра крылатыя ракеты!»

Як прымусіць Пуціна пагадзіцца на мір

У інтэрв'ю кіраўнік МЗС Польшчы таксама выказаўся пра тое, што можа прывесці да таго, каб Пуцін пагадзіўся на мір.

«Мой любімы мірны план такі: Уладзімір Пуцін бярэ трубку, тэлефануе [начальніку штаба расійскай арміі] Валерыю Герасімаву і кажа: «Валерый Васільевіч, я вымушаны прызнаць, што ўварванне на Украіну было памылкай. Давай пойдзем адсюль». Вайна скончыцца праз пяць хвілін».

Па словах Сікорскага, узяць трубку Пуціна можа прымусіць «тое ж самае, што паклала канец большасці каланіяльных войнаў: накладанне такіх чалавечых і матэрыяльных выдаткаў на захопніка, што каланіяльная дзяржава вырашае, што канчатковая мэта таго не вартая».

Ён заўважыў, што французы маюць такі досвед з вопыту вайны ў В'етнаме і Алжыры, брытанцы з вайны ў Малайзіі, а партугальцы ў Мазамбіку.

Сікорскі адзначае, што Кіеву патрэбныя тэхніка і войскі. Відавочна, што затрымка Кангрэсам ЗША надання дапамогі было няўдачай. Але таксама была і затрымка прыняцця закона аб мабілізацыі ва Украіне.

Палітык звяртае ўвагу, што сацыяльныя выплаты ўкраінскім бежанцам, якія робяць асобныя краіны Еўропы, змяншаюць мабілізацыйны патэнцыял Украіны.

«Фінансавая падтрымка стварае перашкоды для вяртання маладых мужчын і жанчын дахаты для абароны сваёй краіны. Не трэба субсідзіраваць непадпарадкаванне», — лічыць Сікорскі.

Па словах палітыка, Еўропа ўнесла большы за ЗША ўклад у падтрымку Украіны і «павінна надалей прытрымлівацца гэтага курсу, пакуль Пуцін не зразумее, што не зможа перамагчы. Толькі ў такім выпадку ён будзе гатовы да рэальных перамоў. На гэты момант ён, па сутнасці, просіць Украіну капітуляваць».

Каментары11

  • Рыжанкоў
    12.09.2024
    Перакрый кітайскі транзіт
  • брахун Сікорскі
    12.09.2024
    А рэпарацыі хто плаціць будзе? І за які кошт Украіне адбудоўваць усё - за польскі кошт?
  • Ягорка
    12.09.2024
    [Рэд. выдалена]

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»37

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія МіГ-31К ужо не ў Беларусі?1

Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Паўночнакарэйскія войскі ўжо на тэрыторыі Украіны — The Washington Post

«Квадроберства ў Беларусі існуе даўно». Найлепшыя твіты тыдня8

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы6

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»37

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →