Здарэнні11

Атракцыён не па ўзросце. У Гродне ратавальнікі выцягвалі дзяўчынку з вулічнага трэнажора

Нага 9-гадовай дзяўчынкі захрасла ў металічнай канструкцыі, якая не прызначана для выкарыстання дзецьмі. 

Скрыншот відэа МНС Беларусі

Інцыдэнт адбыўся ўчора на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Урублеўскага.

Відавочцы адразу выклікалі ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС хутка супакоілі дзіця і вызвалілі нагу з дапамогай спецыяльнага інструмента. Пасля агляду медыкаў дзяўчынку даставілі ў бальніцу для абследавання, аднак сур'ёзных траўм не знайшлі, і неўзабаве яна была адпушчана дадому.

У Беларусі вулічныя трэнажоры вельмі часта без разумення размяшчаюць побач з дзіцячымі пляцоўкамі. Гэта прыводзіць да таго, што дарослыя людзі не могуць скарыстацца імі па прызначэнні, бо яны ўвесь час заняты дзецьмі, якія ўспрымаюць іх як чарговы атракцыён. Аднак любыя трэнажоры маюць абмежаванні па ніжнім узросце, а таму з'яўляюцца небяспечнымі для дзяцей. 

Каментары1

  • Некрытычныя Пераклады-Рэпосты Справаздачаў з Раёнкі
    15.09.2024
    Хто ж гэта такі, неабачліва размяшчае? Спадар Байдэн Стары, мабыць?
    Ну і людзі яшчэ старое фармацыі, ня датрымліваюцца статутаў камуністычнага обшчежытія

    Трэнажоры вулічныя заўсёды ражно. Як і ўсё дэфікаванае дзяржабай, яны не надаюцца на карыстаньне ня тое, каб дзецьмі, але наагул.

    Мала таго, дзяржпаслугі, яны ў сутнасьці сваёй, хаця дэкляратыўна дармовыя, але з найсуворайшым цэнзам каб скарыстацца. Фор ыкзампыл, лекар: пашпарт, належнасьць да дзяльніцы (ўчастку), пялюшка, агляд гінэколяга, ўшмандавацца ад павідлы і так далей, і так далей

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць